«Чалавек года Віцебшчыны»
Згодна з рашэннем Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта № 32 ад 25 студзеня 2011 года вызначаны імёны лаўрэатаў звання «Чалавек года Віцебшчыны» у 19 намінацыях. Як і ў мінулым годзе, іх 100.
У намінацыі «Аграпрамысловы комплекс» абраны і наш зямляк Сяргей Уладзіміравіч Гоманаў, трактарыст-машыніст КУВП «Шумілінскі райаграсервіс». Віншуем з узнагародай!
Надрукавана ў №7 ад 28.01.2011 г.