Родили третьего? Вам положено 10 тысяч долларов

Общество Семья

За трэцяе дзіця – 10 тысяч долараў
У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі  Беларусь “Аб дадатковых мерах дзяржаўнай падтрымкі сямей, якія выхоўваюць дзяцей” (далей – Указ) з 1 студзеня 2015 года пры нараджэнні, усынаўленні (удачарэнні) трэцяга ці наступных дзяцей грамадзяне Беларусі, якія пастаянна пражываюць у нашай краіне, маюць права на адначасовае атрыманне безнаяўных грашовых сродкаў у размеры 10 000 долараў ЗША (сямейны капітал).
Агульны парадак і ўмовы назначэння, прадастаўлення сямейнага капіталу і распараджэння ім рэгулюецца адпаведным Палажэннем, зацверджаным Указам і Пастановай Савета Міністраў аб парадку назначэння, фінансавання, распараджэння сродкамі сямейнага капіталу.
Асноўныя ўмовы прадастаўлення сямейнага капіталу:
нараджэнне, усынаўленне (ўдачарэнне) трэцяга ці наступных дзяцей  у перыяд з 1 студзеня 2015 года да 31 снежня 2019 года ўключна;
выхаванне ў сям’і не менш трох дзяцей ва ўзросце да 18 год (з улікам дзяцей, народжаных, усыноўленых у перыяд з 1 студзеня 2015 года да 31 снежня 2019 года). Пры гэтым дата ўсынаўлення дзіцяці павінна быць не раней за 1 студзеня 2015 года;
грамадзянства Рэспублікі Беларусь аднаго з бацькоў;
пастаяннае пражыванне грамадзян Рэспублікі Беларусь, а таксама дзяцей, якія ўваходзяць у склад сям’і, на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.
Права на назначэнне сямейнага капіталу прадастаўлена маці (мачасе) ў поўнай сям’і, аднаму з бацькоў у няпоўнай сям’і, усынавіцелю. Калі ў поўнай сям’і маці (мачаха) не маюць права на назначэнне сямейнага капіталу (напрыклад, не з’яўляецца грамадзянкай Рэспублікі Беларусь), такое права мае бацька (айчым) пры захаванні вышэйназваных умоў.
Рэалізаваць права на назначэнне сямейнага капіталу можна на працягу 6 месяцаў з дня нараджэння, усынаўлення (ўдачарэння) трэцяга ці наступных дзяцей. Сямейны капітал назначаецца толькі адзін раз.
Склад сям’і вызначаецца на дату нараджэння, усынаўлення (удачарэння) трэцяга ці наступных дзяцей.
Для назначэння дадзенага віду дзяржаўнай падтрымкі жыхарам Шумілінскага раёна неабходна звяртацца ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама (Дом Саветаў, каб. 110, 1 паверх), тэлефон 4-16-85 з 8.00 да 17.00 у рабочыя дні (перапынак на абед з 13.00 да 14.00).
С. ВАЛЕКАВА, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама.
Надрукавана ў №32 ад 28.04.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *