Чытаем вершы пра вайну
25 красавіка ў Шумілінскім гісторыка-краязнаўчым музеі прайшоў конкурс чытальнікаў “Зямны паклон табе, салдат Перамогі”, што ладзіўся ў рамках праекта “Мы гэтай памяці верныя”.
Юлія Цялушкіна перамагла з вершам М. Ножкіна «Балада аб прахожым».
Максім Пашкевіч – з вершам С. Вікулава «Парад Перамогі».
Пенсіянерка Ала Яфімаўна Савінкова не толькі чытала вершы пра вайну, але і спявала.
На мерапрыемства прыйшоў і ветэран вайны Антон Антонавіч Цынгель.