Лес в Шумилинском районе будет под видеонаблюдением

Новости Экология

Лес – пад відэанагляд

Лес – адно з самых дзівосных і каштоўных багаццяў нашай зямлі. Але, на жаль, чалавек не заўсёды гэта разумее. Часта ён, не ўсведамляючы, наўмысна ці не, знішчае яго: забруджвае бытавымі адыходамі, самавольна высякае, знішчае лясныя культуры, учыняе палы, пакідае непатушанымі кастры і цыгарэты…

У Шумілінскім лясгасе для ранняга выяўлення і своечасовай ліквідацыі ачагоў узгарання закуплена і ўсталявана сістэма відэаназірання.

Відэакамера, што ўсталявана на вышцы канторы лясгасу, варочаючыся на 360 градусаў, здольная кантраляваць пажаранебяспечную абстаноўку ў радыусе 15 км. Для барацьбы з ляснымі пажарамі набыты таксама чатыры лесапажарныя модулі.

Для выяўлення парушэнняў ляснога заканадаўства набыта пяць фотапастак. Зафіксаваныя на ствале дрэва, яны пры дапамозе спецыяльнага датчыка руху спрацоўваюць на аб’екты, якія рухаюцца. Вобласць рэагавання датчыка руху даволі шырокая для таго, каб не ўпусціць ніводную дэталь, прычым з прадастаўленнем такіх дадзеных, як час і месца здымання. У момант спрацоўвання сэнсараў руху не толькі робіцца фотаздымак і пачынаецца запіс відэа, але ў той жа час камера можа адпраўляць ММС-паведамленне з выявай сітуацыі на некалькі тэлефонаў і на электронную пошту. Настройваць такую камеру таксама можна на адлегласці, дастаткова адправіць патрэбную каманду з дапамогай СМС. Лясная камера можа здымаць у поўнай цемры да 20 метраў з дапамогай падсвечвання з інфрачырвоных выпраменьвальнікаў. Работа такіх выпраменьвальнікаў нябачная для вока чалавека.

Такі спосаб выяўлення фактаў парушэння ляснога заканадаўства шумілінскія работнікі лясгасу перанялі ў сваіх фінскіх калег.

А. КЛЯЦКОЎ, інжынер па ахове і абароне лесу ДЛГУ “Шумілінскі лясгас”.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *