Шумилинские новости

Новости

Шумілінскія навіны
Обальская бібліятэка – пераможца

Обальская гарпасялковая бібліятэка Шумілінскай ЦБС перамагла ў абласным этапе рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры” ў намінацыі “За пошукавую і даследчую дзейнасць”. Загадчык бібліятэкі А. Л. Каралёва стварыла грунтоўны гісторыка-краязнаўчы экскурс “Гісторыя Обальскай гарпасялковай бібліятэкі ў гісторыі Обальскага краю”.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.

Шумілінскія юрысты – у ліку лепшых
З верасня мінулага года па красавік праходзіў рэспубліканскі конкурс “Лепшы юрыдычны дэпартамент Беларусі-2014”. У конкурсе бралі ўдзел і спецыялісты УП ЖКГ: начальнік прававой і кадравай службы А. В. Атрошчанка, вядучы юрысконсульт Я. І. Дзяменцьеў, юрысконсульт А. В. Шчарбакоў. На працягу паўгода шумілінскія юрысты дасылалі ў Мінск свае работы, адказвалі на пытанні конкурсу. А на мінулым тыдні іх запрасілі ў Мінск, дзе ўручылі дыплом трэцяй ступені. Віншуем!
Гэта важкая ўзнагарода для нашых землякоў, адзначае намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце УП ЖКГ Т. У. Лявонава, бо ў конкурсе бралі ўдзел больш за сто юрыдычных службаў з розных прадпрыемстваў і арганізацый нашай рэспублікі.
Пасля ўзнагароджання шумілінскія юрысты прынялі ўдзел у Міжнародным кангрэсе юрыдычных службаў LawSpring-2015  “Эфектыўная работа юрыдычных службаў у крызісных умовах”,  дзе пазнаёміліся з перадавымі тэхналогіямі.
Ларыса ЗАЙЦАВА.

Кацёл для Обалі
Камунгас набыў кацёл КВРМ-2 вытворчасці бешанковіцкага “Белкатламашу”. Кацёл працуе на шчапе з механічнай загрузкай. Зараз ідзе яго мантаж у кацельні г. п. Обаль. Як расказаў галоўны інжынер УП ЖКГ Аляксей Догель, пасля яго ўстаноўкі плануецца амаль поўнасцю адмовіцца ад выкарыстання прыроднага газу ў Обалі.

На вуліцах будзе чысцей
За кошт уласных сродкаў камунгас два тыдні таму набыў падмятальную машыну. На мінулым тыдні жыхары райцэнтра маглі яе пабачыць у справе: машына падмятала вуліцы мястэчка. Асаблівасць яе работы ў тым, што смецце збіраецца ў спецыяльны кантэйнер. Па словах галоўнага інжынера камунгасу Аляксея Догеля, такая тэхніка дазваляе не толькі аўтаматызаваць работу, а і аптымізаваць кадры.
Алесь САКАЛОЎ.
Надрукавана ў №29 ад 14.04.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *