В своей мастерской Владимир Сайко собрал трактор, культиватор, построил лодку

Людзі і лёсы Общество

Ягоныя чарцяжы правераны на практыцы
У вёсцы Новазаронава Уладзіміра Яўгенавіча Сайко называюць не інакш, як “Кулібіным” ці майстрам. Такімі словамі, напэўна, можна ганарыцца, бо ў іх – павага людзей да творчасці і захаплення. Раней Уладзімір Яўгенавіч жыў у Віцебску і працаваў тэхнікам-тэхнолагам інструментальнай вытворчасці на заводзе заточных станкоў. А потым перабраўся з жонкай у вёску. Выбралі Новазаронава, бо гэта недалёка ад Грышаноў, дзе нарадзіўся і вырас гаспадар.
“У сталым узросце хочацца дыхаць свежым паветрам, жыць у суладдзі з прыродай, – кажа мужчына. – Да таго ж, тут шырокае поле дзейнасці для ажыццяўлення маіх ідэй”. Дзеля гэтага Уладзімір Яўгенавіч пабудаваў сабе майстэрню. Усё, што тут ёсць, пачынаючы ад такарнага станка і заканчваючы дробнымі дэталямі, зроблена клапатлівымі рукамі мужчыны. Ягонай “лабараторыяй” стала вось гэта майстэрня, у якой распрацаваныя схемы і чарцяжы правяраліся на практыцы. Тут па ўласным праекце зрабіў самаробны электрычны культыватар для апрацоўцы агарода, тут чараваў над самаробным трактарам. “Пляменнік стаў упрошваць змайстраваць яму трактар на дачу, – кажа Уладзімір Яўгенавіч. – Я згадзіўся, але пры ўмове што той купіць дэталі для двух трактароў – майго і ягонага, ну, а праект і работа будуць мае. На тым і пагадзіліся”. Трактар – гэта гордасць Уладзіміра Яўгенавіча, ён проста не мог ім не пахваліцца – адчыніў вароты свайго вялікага гаража (дарэчы, таксама пабудаванага рукамі майстра), сеў за руль (на здымку).
Тут жа, у гаражы, збоку стаіць вялікая лодка.  Канешне ж, тварэнне рук У. Я. Сайко. Бачачы ў маіх вачах аднаразова здзіўленне і захапленне, Уладзімір Яўгенавіч стаў расказваць: “Лодкі майструю даўно, гэта мая стыхія. Яшчэ ў маладыя гады, калі працаваў на заводзе, зрабіў яхту, якая стаяла на Лосвіда. А калі пераехалі ў вёску, дык разабраў яе, але каркас захаваў на выпадак, калі прыйдзецца зноў аднавіць. А вось такія лодкі, як у гаражы, рабіў для сябе і для дачкі. Выкарыстоўваю дрэвапластык – матэрыял новага пакалення, які спалучае ў сабе лепшыя якасці дрэва і пластыку. Лодкі атрымліваюцца якасныя і надзейныя, яны карыстаюцца папулярнасцю сярод паляўнічых і рыбаловаў”.
У. Я. Сайко майструе многа і пастаянна. Бывае, што з раніцы да позняга праводзіць дзень у сваёй майстэрні. Ён там і за сталяра, і за электрыка, і токара, і за архітэктара. А яшчэ ён зрубіў лазню, правёў да дома ваду, зрабіў каналізацыю, дом звонку ўпрыгожыў самаробным якарам.
Пытаюся, над чым жа майстар працуе зараз. “Рамантую знаёмым лодачны матор, – адказвае Уладзімір Яўгенавіч. – На днях заканчваю. Потым вазьмуся за парнік: трэба зварыць жалезны каркас, каб было надзейна і на многія гады”.
У. Я. Сайко, як і кожны спецыяліст, раўніва аберагае свае сакрэты, гатовы іх перадаць  вучням толькі ў тым разе, калі будзе ўпэўнены, што яны абавязкова прадоўжаць ягонае захапленне. Вельмі спадзяецца, што такія знойдуцца.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №29 ад 14.04.2015 г.



5 комментариев по теме “В своей мастерской Владимир Сайко собрал трактор, культиватор, построил лодку

  1. Талантливые люди у нас в районе есть. А вот талантливых начальников совсем не осталось. К примеру для уборки улиц в Шумилино крайне необходим уборщик песка который бы щеткой при уборке улиц не разметал песок, пыль и грязь на обочины Как это делают ЖКХшные трактора а собирал сразу весь песок в бункер в процессе работы. Такая техника есть за рубежом но она очень дорогая и районному бюджету вроде как и не по карману. Так что мешает руководству района обратиться к такому вот кулибину, предложить ему любую списанную технику с мех двора, помещение и пару сварщиков в помощь, поощрить денежной премией. Глядишь может через пару месяцев мы бы радовались наблюдая как эстетично и красиво убираются улицы в нашем городке.

  2. Такой «пылесос» уже неделю работает на улицах Шумилино.

  3. Пылесос работает да не тот, грязи и пыли от него хоть отбавляй. а народ как бегал с лопатами возле бордюров так и бегает.

  4. Да проблем много! Взять хотя бы систему общепита — закормили беляшами…а православную пасху вообще завалили: булок уже не было с субботы. Скудный ассортимент выпечки,напекли бы пирогов с яблоками, сырных лепешек-так нет пускай яблоки сгниют, сыр плесенью покроется. Хотелось бы знать есть ли в общепите технологи и были у них на пасху булки, хотя наверное были… ?! На входе в универсам продают мясную продукцию, а зачем тогда мясная лавка (которая не мясная а магазин очередной сельпо). А Хвилинка на рынке ? Лучше бы предоставили торговый павильон «овощникам», чтобы круглый год овощи да фрукты под крышей продавали. Будем надеяться, что новый председатель райпо наведет порядок, который надо начинать с кадров…

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *