На рабочем совещании в райисполкоме

Президент

Прапанаваць вяскоўцам гусей і авечак
На рабочай нарадзе, якую па панядзелках праводзіць старшыня райвыканкама У. П. Куранны, узнімаюцца самыя розныя пытанні і праблемы, якія тычацца вытворчых і сацыяльных праблем, падводзяцца вынікі работы усіх службаў раёна за мінулы тыдзень, агучваюцца планы на перспектыву.
Са справаздачамі па рабоце аддзелаў, упраўленняў райвыканкама, раённых службаў выступілі кіраўнікі адпаведных структур.
Так, на бягучым тыдні пачнецца рамонт свідравіны ў в. Гаравыя-1, у райцэнтры пачнуцца работы па замене цеплатрас без адключэння жылых дамоў ад цяпла. У школах раёна вядзецца работа па прафарыентацыі выпускнікоў, з імі сустракаюцца кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый раёна, якія маюць патрэбу ў будучых спецыялістах.
Газета пастаянна піша пра легкадумныя адносіны грамадзян да ўласнай маёмасці. Старшыня райвыканкама заўважыў, што з прыходам вясны зноў расце колькасць крадзяжоў, у прыватнасці веласіпедаў. У прафілактычнай рабоце па правапарушэннях і злачыннасці павінны быць задзейнічаны ўсе: старшыні сельвыканкамаў, кіраўнікі прадпрыемстваў, міліцыя, грамадскасць. Трэба ведаць асоб, схільных да злачынстваў, і прасякаць іх намеры ў зародку.
Узнімалася і такое важнае, асабліва для вяскоўцаў, пытанне, як развядзенне свіней. Сітуацыя па АЧС у суседніх краінах не дае магчымасці супакойвацца, трэба шукаць больш бяспечную замену парасятам. Так, у маі ААТ “Прыазёрны мір” будзе прапаноўваць жыхарам раёна гусянят, у ААТ “Лаўжанскае” плануюць стварыць племянны статак авечак.
У цэнтры ўвагі ўлады вытворчыя пытанні: жывёлагадоўля, пасяўныя работы, выплата зарплаты і іншыя.
Пытанне добраўпарадкавання населеных пунктаў, кожнай ся-дзібы, кожнага двара, вуліцы, навядзенне парадку на зямлі ўзнікла падчас абмеркавання відэафільма па стану населеных пунктаў і вытворчых аб’ектаў у Сіроцінскім сельсавеце. Як падкрэсліў У. П. Куранны, паўсюдна павінен быць ідэальны парадак, хопіць угаворваць, трэба і пакаранні прымяніць да вінаватых.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №27 ад 07.04.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *