У раёне выселена 6 чалавек
Грамадзяне павінны ўносіць штомесячна плату за жыллёва-камунальныя паслугі. У выпадку пратэрміноўкі выплаты прымаюцца розныя меры. Але ўсё часцей у апошні час у камунальнікаў не застаецца іншых рычагоў уздзеяння на злосных неплацельшчыкаў, акрамя як прымусовае высяленне.
У адпаведнасці з арт. 84 Жыллёвага кодэкса Рэспублікі Беларусь, калі наймальнік жылога памяшкання дзяржаўнага жыллёвага фонду і члены яго сям’і, якія пражываюць сумесна, маюць без уважлівых прычын шасцімесячную запазычанасць па аплаце за жыллёва-камунальныя паслугі і плаце за карыстанне жылым памяшканнем, яны падлягаюць высяленню ў судовым парадку з прадастаўленнем іншага жылога памяшкання агульнай плошчай менш займаемага памяшкання і (або) ўступаючага яму па сваіх спажывецкіх якасцях, з захоўваннем віду раней заключанага дагавора найму жылога памяшкання дзяржаўнага жыллёвага фонду і тэрміну яго дзеяння (калі дагавор найму жылога памяшкання быў заключаны на вызначаны тэрмін). У тым ліку могуць выселіць за межы дадзенага населенага пункта, або могуць падвергнуць у судовым парадку прымусоваму абмену займаемага імі жылога памяшкання на жылое памяшканне агульнай плошчай менш займаемага, у якім па дагаворы найму жылога памяшкання дзяржаўнага жыллёвага фонду пражываюць грамадзяне, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, зыходзячы з даты іх прыняцця на такі ўлік. Пры гэтым высяленне наймальніка жылога памяшкання дзяржаўнага жылога фонду і членаў яго сям’і дазваляецца ў выпадку, калі запазычанасць па аплаце за жыллёва-камунальныя паслугі і аплаце за карыстанне жылым памяшканнем не пагашана ў поўным аб’ёме.
Пры высяленні наймальніка ў прымусовым парадку жылое памяшканне вызваляюць ад яго маёмасці, а таксама жывёлы, якая яму належыць. Акрамя таго, прымусовае высяленне накладае забарону высяленцу карыстацца вызваленым памяшканнем.
Высяленне праводзіцца ў прысутнасці панятых, а ў неабходных выпадках пры садзейнічанні супрацоўнікаў органаў унутраных спраў з абавязковым вопісам маёмасці даўжніка, які праводзіць судовы выканаўца. У выпадку, калі даўжнік не прадаставіў доступ у памяшканне, якое падлягае вызваленню, судовы выканаўца мае права на ўскрыццё дадзенага памяшкання з удзелам панятых і супрацоўнікаў міліцыі. Судовымі выканаўцамі аддзела прымусовага выканання Шумілінскага раёна такім чынам выселена 6 чалавек.
Так што выплаты за камунальныя паслугі трэба рабіць своечасова, каб не пазбавіцца даху над галавой.
В. БАРАДУЛІНА, судовы выканаўца аддзела прымусовага выканання
Шумілінскага раёна.
Надрукавана ў №27 ад 07.04.2015 г.