На улицах Обольского сельсовета живут настоящие хозяева

Общество

Гаспадары сваёй вуліцы
Пытанні па рамонце дарогі на вуліцы Лясной, што ў Обалі, узнікалі даўно. Вядома, у першую чаргу рабілі падсыпку цэнтральных вуліц і больш вялікіх, а на маленькую не хапала сродкаў. Але жыхары не сядзелі склаўшы рукі, яны самі ўзяліся за справу: часткова высеклі і вывезлі лазу ля дарогі, ліквідавалі звалку ля вузкакалейкі, пракапалі канаву праз дарогі і паклалі туды трубу – каб сцякала вада. “Больш таго, мясцовыя жыхары разбілі стары фундамент і засыпалі будаўнічым смеццем яміны на дарозе, – расказаў старшыня Обальскага сельвыканкама М. А. Будневіч. – Адным словам, жыхары вуліцы Лясной малайцы, папрацавалі на славу. Бачна, што ў людзей душа баліць за парадак у сваім пасёлку, за  дарогу, за іх маленькую вуліцу, на якой, дарэчы, некаторыя жывуць ужо з паўсотню гадоў. Такіх актывістаў сустрэнеш нячаста. Ёсць яны, бадай, яшчэ толькі ў в. Масцішча – тут людзі па сваёй ініцыятыве дружна выйшлі на суботнік з сякерамі ў руках і высеклі лазняк ля вёскі”.
А нядаўна ў рэдакцыю прынесла ліст жыхарка вуліцы Лясной Марыя Уладзіміраўна Галуза. Жанчына расказала пра сваю маленькую вуліцу, пра яе жыхароў. “Пасля таго, як мы засыпалі яміны на дарозе, звярнуліся да старшыні райвыканкама У. П. Кураннога з просьбай дапамагчы зрабіць падсыпку,  – расказала жанчына. – Былі прыемна здзіўлены, калі праз некалькі дзён на вуліцы  працавалі механізатары і вадзіцелі. Работай кіраваў начальнік Обальскага ўчастка ЖКГ Анатоль Віктаравіч Зянькоў. Сваім гаспадарлівым вокам ён старанна распланаваў прывезены грунт па ўсёй дарозе”.
Ад імя ўсіх жыхароў вуліцы Лясной Марыя Уладзіміраўна падзякавала за дапамогу  старшыні райвыканкама У. П. Куранному і пажадала яму моцнага здароўя і поспехаў у працы.
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Надрукавана ў №27 ад 07.04.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *