Районным связистам приходится работать по пояс в снегу

Актуалии Экономика

Заставацца на сувязі
Кожны рабочы дзень зараз у спецыялістаў электрасувязі пачынаецца з аналізу сіутацыі ў раёне: дзе на гэты раз перабоі ў рабоце радыё ці тэлефоннай лініі. Пасля чатыры брыгады (тры брыгады кабельшчыкаў і адна брыгада “радыстаў”) адпраўляюцца ў шлях, узброіўшыся абавязкова дрывамі, распалам, ламамі і спецыяльнымі прыборамі, якія шукаюць непасрэдна месца аварыі. Прыехаўшы да месца здарэння і знайшоўшы парыў, сувязісты спачатку разводзяць вогнішча, разаграваюць зямлю, пасля ў ход ідуць ламы…
“Сапраўды, сёлетняя зіма як ніколі дадала нам праблем, – прызнаецца начальнік раённага вузла электрычнай сувязі Ю. Р. Маскалькоў. – Нашы работнікі амаль штодзень на раёне  па пояс у снезе. Не паспелі на мінулым тыдні справіцца са складанымі паломкамі ва Убоіне і Лявонаве, як сапсавалася лінія ў Амбросавічах і райцэнтры”.
Наладжана ў РВЭС дзяжурства на выхадных – напагатове заўсёды адна аварыйная брыгада. Перад новым годам і пасля святаў практычна кожныя суботу і ня-дзелю былі парывы на лініях і няспраўнасці ў рабоце радыё. Нягледзячы на неспрыяльныя ўмовы надвор’я, сувязісты ў час выконваюць заяўкі. Сам начальнік называе сітуацыю складанай, але некрытычнай. Тут аператыўна і зла-джана працуюць начальнік лінейна-тэхнічнага ўчастка Ю. П. Краўчанка, а таксама брыгады на чале з А. У. Гаралевічам (па аднаўленню ліній праваднога радыёвяшчання), А. Л. Фёдаравым і А. П. Піскуном (брыгады кабельшчыкаў). Ды і людзі ў большасці сваёй разумеюць сітуацыю, і не заўсёды “накальваюць” абстаноўку.
Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №6 ад 25.01.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *