На ўрок у бібліятэку
Так склалася, што цэнтральная раённая бібліятэка стала выдатным незаменным месцам для правядзення шматлікіх мерапрыемстваў не толькі бібліятэчнага зместу, а і сустрэч людзей па самых разнастайных нагодах і прычынах. Так, у аўторак у чытальнай зале адбыўся своеасаблівы ўрок – урок фінансавай граматнасці. Прыняць удзел у ім усіх жадаючых, і найперш пенсіянераў, запрасілі работнікі “Беларусбанка”.
Сустрэча прайшла вельмі плённа і інфармацыйна, удзельнікі пачулі ад банкаўскіх работнікаў шмат карыснай інфармацыі, атрымалі адказы на многія хвалюючыя пытанні. Прызналіся, што пра многае даведаліся ўпершыню. А напрыканцы выказалі пажаданне зрабіць падобныя сустрэчы рэгулярнымі і цяпер чакаюць майстар-клас у «Беларусбанку». Паабяцалі, што прыйдуць абавязкова. Тэарэтычныя веды трэба ж абавязкова падмацоўваць практычнымі заняткамі.
Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №26 ад 03.04.2015 г.