Размышления о примерном семьянине

Общество Семья

Што гэта за “звер” – узорны сем’янін?
Адразу прызнаюся (каб апярэдзіць многія задзірлівыя пытанні): я – чалавек патрыярхальнага, калі хочаце, ладу жыцця. І па сям’і таксама. Вядома, не прымаю дамастроеўшчыну, але заўсёды быў на баку так званай класічнай сям’і. Не грамадзянскага шлюбу, не проста сужыцельства паміж дзвюма асобамі рознага полу, а менавіта сям’і ў нашым звыклым разуменні.
Не прымаю ў штыкі новую мадэль сям’і – па грамадзянскаму шлюбу. Хто ведае, можа, з’явіцца з часам яшчэ якая, больш дасканалая. Вядома, дасканалая на думку тых, хто яе вынайдзе або прыдумае. Праўда, і зараз на Захадзе існуюць і шведскія сем’і, і аднаполыя. Словам, цэлы вінегрэт.
Але не будзем лезці ў Еўропу: яна жыве па сваіх законах,  у многім, вядома, жыве лепш за нас. Аднак жа вернемся да тэмы – да сем’яніна. Хто ён, узорны, прыстойны, за каго выйшла б любая мадам Бавары і якога не раўнавала б ні да каго Ганна Карэніна?  Каб не хадзіў, не гуляў, не піў, не курыў, дзяцей любіў, шмат атрымліваў і ўсё аддаваў жонцы. Словам, вось такі самы-самы…
Прызнаюся, не люблю такіх самых-самых. Не прымаю, не давяраю ім. Не бывае такіх, а калі і бывае, то ў казках. На тое ён і чалавек, а не робат, на тое ён – істота, акрамя ўсяго станоўчага, усяго, што прымае грамадства, яшчэ і грэшная (няхай даруюць мне тыя, хто жыве без граху). Узгадаю біблейскую прытчу. Калі грэшніцу захацелі забіць камянямі, Ісус сказаў: “Хто не грэшны, няхай першым кіне ў яе камень”. Ніхто не кінуў. Грэх, як вядома, не толькі, напрыклад, украсці, але і паглядзець неяк не так на чужую жанчыну.
Не, сем’янін – гэта адмысловы, вельмі незвычайны, у нечым і прэстыжны статус маладога мужчыны. А ўсё ж паглядзіце, колькі мужчын хо-дзяць бабылямі, а дзяўчат – бабылкамі?! Цікавыя і прыгожыя людзі, а сям’і не стварылі. Чаму? Прычыны розныя, але калі, напрыклад, мужчына кахае і хоча бачыць сваю абранніцу кожны дзень і кожную хвіліну, ён жэніцца. Праўда, зноў жа не ўсё так проста: той-сёй і тады захоча заставацца “вольным казаком”, забаіцца парваць з сябрамі. Часам каторы кажа: “Паспею яшчэ надзець на шыю хамут”. Ці ярмо, як хочаце называйце, але прычына застаецца банальнай: чалавек баіцца адказнасці, баіцца таго, што нясуць з сабой сямейныя клопаты. Тут і кватэра, на якую трэба зарабіць, і мэбля, і дзіця. А хіба маладая жонка не хоча прыгожа і модна апранацца?..
Дык што гэта за “звер” – узорны сем’янін? Скажам так, у кожнай жонкі на мужа свае запыты. Адна хоча прынца, іншая – простага рабацягу, але каб ён і мыў, і прасаваў бялізну, і глядзеў за дзецьмі, і купляў тое, што яна захоча. Не, такую ў жонкі не ўзяў бы.  А папускаюцца многія мужчыны. Быццам бы ў імя кахання. А гісторыя ў рэшце рэшт заканчваецца сумна: такі муж-ануча жанчыне не патрэбны, яна, каму абрыд гэты мужаў фанатызм,  сыходзіць да другога…
А патрэбны ёй дужы, галантны, уважлівы, любячы чалавек. Але каб без вар’яцтва. Твар не мае значэння, мужчыну салодзенькі тварык не так ужо і патрэбны. Прыгожы, з аландэлонаўскім тварам мужчына – або легкадумны або надта фарсісты. Жанчыне, якая “адхапіла” такога “амура”, здаецца, што дастаўся ёй кавалак золата ці самацвет. Многія трызняць тым, што народзяць ад такой “карцінкі” дзіця-анёла, які пойдзе па жыцці шчаслівым. Не ў знешнасці шчасце, з твару, як кажуць, ваду не піць. Бывае і прыгожы, а дурань, а здараецца – з няправільнымі рысамі твару, з суровымі, а – сімпатычны.
Кажуць, сёння перавяліся рыцары.  Перавяліся мужчыны высакародныя і велікадушныя. І выхаваныя, інтэлігентныя. Калі не дакучаеш жанчыне, сябру, яшчэ некаму сваімі назойлівымі да прыкрасці просьбамі, прызнаннямі, калі не рвач ці скупянда, калі не п’яніца ці лежабок. Няпраўда, нямала мужчын-рыцараў. Не такіх, хто ваюе з ветракамі, як Дон Кіхот, – сапраўдных мужчын. Дарэчы,  псіхолагі сцвярджаюць, што горш за мужчыну-скупянду ў сям’і няма нічога. П’яніцу неяк можна вылечыць, абібок у імя кахання можа пайсці на працу, хціўца ж нічым не возьмеш. Калі жанчыне даводзіцца прасіць у яго грошы на футра, набыць для яе аўто (калі, вядома, ёсць грошы), а часам вымольваць грошы  на розную драбязу, уніжацца перад ім – што можа быць больш агідным і абразлівым?..
Дык  што гэта з “звер” – узорны сем’янін? Цяжка сказаць. Няхай кожная жанчына адкажа на яго сама. Калі, вядома, не лічыць сябе самай-самай і не шукае сабе  прынца, не трызніць, напрыклад, выйсці замуж за дацкага ці шведскага караля.
Мікалай МАРОЗ.
Надрукавана ў №25 ад 31.03.2015 г.



2 комментария по теме “Размышления о примерном семьянине

  1. Уважаемый Николай Мороз! Вроде все верно пишите и для провинциальных реалий все вроде правильно. Однако, смею Вас заверить, тенденции меняются, в лучшую ли сторону…..другой вопрос.
    Для начала немного Вас поправлю, понятия «гражданский брак» не существует, есть термин «сожительство» Видов семьи существует множество в том числе и в рамках традиционной патриархальной семьи.
    Любовь(каханне) уже давно ушла на второй план. Есть «сделка» между мужчиной и женщиной в которой условия заключения таковы: мужчина должен являться социальным альфа-самцом(материальное начало первично+он должен быть несколько недурен в плане интеллектуальном и физическом), девушка должна быть физически привлекательная, хорошая хозяйка и способная к деторождению. Так называемая лябофф бывает только у подростков, юношеский максимализм и как следствие ранние браки и у людей постбальзаковского возраста, когда потолок достигнут, притязаний на большее уже нет и просто не хочется одной(одному) встречать старость.
    Лень писать, общий смысл ясен.

  2. udaff.com/read/netlenka/proza/37161/
    По ссылке-Повесть о настоящем мужщине.
    Слабонервным, не переносящим падонкофффский езыг и мат просьба не открывать. Однако сказано верно.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *