Шумилинские новости

Актуалии Новости

Шумілінскія навіны
Перамога ў рэспубліканскім конкурсе

Нядаўна ў Мінску прайшоў рэспубліканскі конкурс юных музыкантаў “Музыка дзіцячай душы”, удзел у якім брала цымбалістка, вучаніца дзіцячай школы мастацтваў з Шуміліна Стэла Шылава (выкладчык музыкі – А. І. Скорынава). Дзяўчынка стала лаўрэатам III ступені ў намінацыі “Інструментальная музыка”. Арганізатарамі паездкі стаў аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама. Стэла – адзіная з віцебскіх удзельнікаў аказалася ў ліку пераможцаў. Віншуем і ганарымся!
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.

Семінар па рабоце з моладдзю
У Шумілінскай СШ № 2 прайшоў семінар для адказных па рабоце з моладдзю, якую арганізаваў аддзел ідэалагічнай работы,  культуры і па справах моладзі райвыканкама. Намеснік начальніка аддзела В. Г. Навіцкая расказала пра работу з дакументацыяй і планаванне работы з моладдзю.
Першы сакратар райкама ГА БРСМ А. Ю. Хмарын нагадаў пра неабходнасць інфармавання маладых работнікаў, аб дзейнасці пярвічных арганізацый БРСМ. У Год моладзі рэкамендавана стварыць летапіс прадпрыемства, летапіс актывістаў, куды будуць занесены звесткі пра работу членаў пярвічных арганізацый і іх старшынь у розныя гады.
Вопытам работы падзяліўся сакратар пярвічнай арганізацыі ГА БРСМ СШ № 2  П. І. Гусакоў.

Маладзёжны савет
У пачатку сакавіка на Шуміліншчыне была створана Маладзёжная палата, у якую ўвайшлі ініцыятыўныя хлопцы і дзяўчаты з ліку вучнёўскай моладзі.  Але ж на прадпрыемствах і ў арганізацыяй нашага раёна ёсць многа  актыўных маладых работнікаў, тых, хто хоча і зможа зрабіць жыццё ў маладзёжным асяродку больш насычаным і разнастайным. Менавіта для іх вырашана стварыць раённы Маладзёжны савет. Гэта добраахвотнае аб’яднанне з’яўляецца эфектыўнай формай зносін паміж моладдзю і кіраўніцтвам раёна.
Ларыса ЗАЙЦАВА.

На ўрок фінансавай граматнасці – у бібліятэку
31 сакавіка ў 15.00 у чытальную залу цэнтральнай раённай бібліятэкі на ўрок фінансавай граматнасці ўсіх жадаючых запрашаюць работнікі Беларусбанка.  Спецыялісты банка пазнаёмяць з многімі банкаўскімі паняццямі і тэрмінамі, а таксама адкажуць на ўсе хвалюючыя пытанні.

На майстар-клас – у Беларусбанк
Як паведаміла намеснік дырэктара ЦБП №225 ААТ “ААБ Беларусбанк” Вольга Масько, пачынаючы з красавіка і на працягу ўсяго года спецыялісты банка маюць намер ладзіць для жыхароў раёна майстар-класы. Плануецца, што яны будуць праходзіць раз у месяц па суботах на базе Беларусбанка. Такім чынам у любога жадаючага будзе магчымасць навучыцца свабодна карыстацца інфакіёскамі, банкаматамі, тэрміналамі, рабіць усе неабходныя плацяжы праз банкаўскія ўстройствы. Давайце быць фінансава граматнымі людзьмі. Жыццё прымушае.
Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №24 ад 27.03.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *