Новый телефонный справочник Шумилинского района вышел из печати

Актуалии Новости

Тэлефонны даведнік
Выйшаў у свет новы тэлефонны даведнік Шуміліншчыны. Апошні даведнік датаваны 2005 годам. Па словах начальніка раённага вузла электрычнай сувязі Ю. Р. Маскалькова, кніга выйшла тыражом 3000 экзэмпляраў і ўтрымлівае звыш 9 тысяч тэлефонных нумароў. Рэалізоўвацца тэлефонныя даведнікі будуць праз пункт калектыўнага карыстання РВЭС і паштовыя аддзяленні. Кошт кнігі – каля 13 тысяч рублёў.
Алена КАРПУШЭНКА.
Рэканструкцыя фермы
На ферме Амбросавічы, што ў Прыазёрным, ідзе рамонт. Тут працуюць работнікі ПМК-70. Адрамантавалі дах фермы, закупілі новае стойлавае абсталяванне. На ферме будзе сучасная даільная зала.
З казкай – да дзяцей
Лялечны тэатр “Батлейка”, што існуе пры Доме рамёстваў, пачынае аб’езд дзіцячых садкоў. З тэатралізаваным прадстаўленнем “Старая добрая казка” пабываюць не толькі ў шумілінскіх садках, але і ў некаторых вясковых.
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Надрукавана ў №5 ад 21.01.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *