Можно ли продать часть земельного участка и как заехаць на свою землю через землю соседа

Вопрос-Ответ Закон

Зямля. права на яе
Я з’яўляюся ўласнікам зямельнага ўчастка, які размешчаны так, што на яго няма заезду з вуліцы. Кожны раз мне даводзіцца пытаць дазвол у суседа, каб праехаць на свой участак па яго зямлі. Як быць? В. а.-г. Светласельскі.
На пытанні адказвае кансультант дзяржаўнай натарыяльнай канторы Шумілінскага раёна Шніпава Наталля Сяргееўна:
Для рашэння вашай праблемы ў Кодэксе аб зямлі існуюць нормы аб зямельным сервітуце. Устанаўленне зямельнага сэрвітуту дасць вам рэальную магчымасць карыстацца зямельным участкам суседа для праезду на свой зямельны ўчастак. Такім чынам, калі ваш сусед выкажа згоду на ўстанаўленне сэрвітуту, вам належыць аформіць пісьмовую згоду аб зямельным сервітуце і зарэгістраваць яго ў органах дзяржаўнай рэгістрацыі. Калі землекарыстальнік суседняга ўчастка адмовіць вам ва ўстанаўленні зямельнага сэрвітуту, альбо вы не прыйдзеце да згоды аб тэрмінах, у вас ёсць права звярнуцца ў суд.
Маю ва ўласнасці зямельны ўчастак, прадастаўлены для вядзення асабістай падсобнай гаспадаркі. Ці магу я прадаць яго частку?   І. в. Язвіна.
Продаж часткі зямельнага ўчастка заканадаўствам не прадугледжаны. Для заключэння дагавору куплі-продажу частка зямельнага ўчастка павінна быць выдзелена ў самастойны ўчастак, стварэнне якога павінна быць зарэгістравана ў Адзіным дзяржаўным рэгістры нерухомасці. Гэтаму папярэднічае правядзенне арганізацыяй па землеўпарадкаванні шэрагу землеўпарадкавальных работ. Пры гэтым, у адносінах парадку продажу зноў утвораных зямельных участкаў варта ўлічваць, што зямельныя ўчасткі, якія знаходзяцца ў прыватнай уласнасці грамадзян і прадастаўлены для вядзення асабістай гаспадаркі, могуць адчужацца сельскаму, пасялковаму выканаўчаму камітэту альбо грамадзяніну Рэспублікі Беларусь, зарэгістраванаму па месцы жыхарства ў сельскім населеным пункце, пасёлку гарадскога тыпу, дзе размешчаны адчужаемыя зямельныя ўчасткі, пры ўмове захавання мэтавага прызначэння.
Падрыхтавала Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №5 ад 21.01.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *