Происшествия. Криминал

Происшествия

Здарэнні. Крымінал
Статыстыка

За студзень-люты на тэрыторыі раёна зарэгістравана 46 злачынстваў (на 4 больш, чым у мінулым годзе), 33 з іх  – па лініі крымінальнага вышуку (летась было 29).  Па лініі крымінальнага вышуку ў 22 выпадках устаноўлены падазроныя, раскрыццё склала 66,7%.  Узровень крыміналізацыі на 10 тысяч насельніцтва – 24,5 злачынства (сярэднеабласны паказчык –14,4).
У раёне зарэгістраваны 4 грабяжы,  адзін з іх застаўся не раскрыты.
За студзень-люты зарэгістравана 18 крадзяжоў (у мінулым годзе было 23).
З незаконнага абароту  ў гэтым годзе  канфіскавана 473 літры фальсіфікаваных спіртных напіткаў і самагоннай брагі.
Рэха вайны
У в. Новазаронава ў лясным масіве мясцовыя жыхары знайшлі снарад часоў Вялікай Айчыннай вайны. Пра знаходку паведамілі ў міліцыю. Група размініравання з Віцебска снарад абясшкодзіла і знішчыла.
Са зводак ДАІ
Наркатычнае ап’яненне

Супрацоўнікі ДАІ на вуліцы Зяньковай  у Віцебску  затрымалі жыхара Шуміліна, які ехаў на “Жыгулях” у стане наркатычнага ап’янення.  Акрамя таго, мужчына не меў правоў кіравання, бо быў іх пазбаўлены. Ён выкліканы на адміністрацыйную  камісію, парушальніку пагражае штраф да 120 базавых ве-лічынь.

Без тэхагляду
У вёсцы Дабрэйка Віцебскага раёна супрацоўнікі ДАІ спынілі жыхара Шуміліна, які ехаў на ВАЗ-2109. Пры гэтым не меў правоў кіравання, рэгістрацыйных дакументаў і страхоўкі, не быў пройдзены тэхагляд. На мужчыну складзены чатыры адміністрацыйныя пратаколы, парушальніка выклікалі на ад-міністрацыйную камісію ДАІ  РАУС.

Без правоў
На вуліцы Вакзальнай у Шуміліне супрацоўнікі дзяржаўтаінспекцыі спынілі жыхара Расійскай Федэрацыі, які, не маючы правоў кіравання, ехаў на аўтамабілі “Рэно”. Расіянін заплаціў штраф памерам у 10 базавых велічынь. Акрамя таго, мужчыну адхілілі ад кіравання. Прыйшлося тэлефанаваць родзічам у Расію, каб прыехалі і забралі аўтамабіль.

На хуткасці
На аўтадарозе Віцебск-Полацк затрыманы жыхар Шуміліна, які ехаў на аўтамабілі “Форд” і пры гэтым перавысіў хуткасць на 37 км/гадз. Мужчыну пагражае пазбаўленне вадзіцельскіх правоў тэрмінам да аднаго года або штраф.

Не ўступіў дарогу
На перакрыжаванні вуліц Ленінская і Кірава ў Шуміліне адбылося дарожна-транспартнае здарэнне. Жыхар Обалі, які ехаў на МАЗе, не прапусціў рэйсавы аўтобус Глыбокае-Віцебск, што ехаў па галоўнай дарозе. У выніку аўтобус і аўтамабіль сутыкнуліся. Транспартныя сродкі пашкоджаны, людзі не пацярпелі. На абальчаніна складзены адміністрацыйны пратакол.
Па матэрыялах РАУС падрыхтавала Людміла ЗУЙКОВА.
Надрукавана ў №21 ад 17.03.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *