Шумилинские спортивные новости

Новости Спорт, туризм

Грэка-рымская барацьба
Паспяхова выступілі на першынстве вобласці па грэка-рымскай барацьбе барцы з нашага раёна.
Обальскія барцы, якіх трэніруе Пётр Ганушчанка, пяць разоў падымаліся на п’едэстал: першыя месцы ў Дзмітрыя Кучмарова ў вагавой катэгорыі 59 кг і Яўгена Грачухіна ў вагавой катэгорыі 73 кг, другімі сталі Мікіта Барсукоў (вагавая катэгорыя 42 кг) і Ягор Ганушчанка (66 кг), трэцяе месца ў  Антона Нігматдзянава (вагавая катэгорыя 38 кг).
У шумілінскіх барцоў – два прызавыя месцы. Вадзім Лягчонак атрымаў перамогу ў вагавой катэгорыі 53 кг, Арцём Ізафілаў (вагавая катэгорыя 66 кг) стаў трэцім. Трэніруе хлопцаў Юрый Сцяпанаў.

Біятлон
У Віцебску прайшло першынство вобласці па біятлоне. Паспяхова выступілі нашы землякі, якіх трэніруе Генадзь Салапаеў.
Сярод спартсменаў 1997-1998 гадоў нараджэння Кірыл Цюрын заваяваў першыя месцы у спрынце і масстарце, стаў другім у індывідуальнай гонцы;  Вольга Гаўрылкіна перамагла ў спрынце, стала другой у індывідуальнай гонцы, трэцяй – у масстарце.
Сярод спартсменаў 1999-2000 гадоў нараджэння ў Вольгі Высоцкай перамога ў спрынце і трэцяе месца ў масстарце.
Сярод спартсменаў 1992 года нараджэння і маладзей Алега Сабалеўскі “ўзяў” тры першыя месцы: у спрынце, у “гладкай” гонцы на 3 км і у “гладкай” гонцы на 5 км.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №19 ад 10.03.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *