“Беларусь – гэта мы”

Культура

У пачатку года прадстаўнiкi творчай iнтэлiгенцыi краiны выступiлi з iнiцыятывай правядзення грамадска-культурнай акцыi «Беларусь — гэта мы». Мэта акцыі — звярнуць увагу грамадства на тое, што культура з’яўляецца важным фактарам у пабудове квiтнеючай, незалежнай краiны — Рэспублiкi Беларусь, паказаць усё самае яскравае, лепшае, што напрацавана апошнiм часам у нашай нацыянальнай культуры, прадэманстраваць грамадству яе поспехi, даць новы творчы iмпульс для далейшага развiцця. Праз здабыткi беларускай культуры паспрыяць распаўсюджванню пазiтыўнага iмiджу нашай краiны па-за межамi Бацькаўшчыны.
На працягу года ў ходзе акцыi адбудзецца каля 100 мерапрыемстваў — канцэртаў, спектакляў, мастацкiх выстаў, якiя пройдуць у сталiцы, абласных цэнтрах, малых гарадах Беларусi, а таксама за яе межамi.
Удзельнiкамi акцыi сталі прафесiйныя i аматарскiя калектывы, вядучыя артысты. У лiку iх — салiсты Нацыянальнага акадэмiчнага Вялiкага тэатра оперы i балета, Дзяржаўны акадэмiчны сiмфанiчны аркестр, Нацыянальны канцэртны аркестр Беларусi, народны хор iмя Г. Цiтовiча i народны аркестр iмя I. Жыновiча, Прэзiдэнцкi аркестр, ансамблi «Песняры», «Сябры», «Верасы», Дзяржаўны ансамбль танца i харэаграфiчны ансамбль «Харошкi», спевакi Ядзвiга Паплаўская i Аляксандр Цiхановiч, Iрына Дарафеева, Iна Афанасьева, Якаў Навуменка…



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *