Паляванне на дзіка
Як паведаміў галоўны ляснічы ДЛГУ «Шумілінскі лясгас» І. А. Трэногін, Шумілінскі лясгас запрашае паляўнічых на паляванне на дзіка.
Паляванне праводзіцца кожны дзень на працягу сутак ружэйным спосабам з засады, з падыходу. Паляўнічаму, які здабыў дзіка любога полу і ўзросту, выплачваецца грашовая ўзнагарода ў памеры дзвюх базавых велічынь. Туша здабытай жывёлы належыць абавязковай утылізацыі.
Усе жадаючыя прыняць удзел у паляванні на дзіка могуць папярэдне запісацца па тэлефоне 8(033)346-00-09 МТС.
Надрукавана ў №18 ад 06.03.2015