Сельская библиотека стала информационным центром агрогородка Светлосельский

Культура Сельское хозяйство

Аўтарытэт друкаванага слова
У сучасных умовах сельскаму бібліятэкару прыходзіцца як ніколі, сваімі дзеяннямі пастаянна мацаваць перакананне аб неабходнасці свайго існавання. Кожны бібліятэкар шукае розныя шляхі свайго функцыянавання. Нехта займаецца адраджэннем народнай творчасці, нехта абраў для сябе краязнаўства
ці экалогію ў якасці асноўных напрамкаў дзейнасці.
Сёння  Светласельская сельская бібліятэка з’яўляецца інфармацыйна-культурным цэнтрам аграгарадка Светласельскі. Кніжны фонд бібліятэкі складае 4650 экзэмпляраў. Асобна вылучаны літаратура для дзяцей і абанемент для дарослых. Чытацкай залы няма, але ёсць месцы, дзе чытачы могуць працаваць з перыёдыкай і з даведачнай літаратурай.
Паслугамі бібліятэкі карыстаецца звыш 430 чалавек. Гэта дарослае насельніцтва і дзеці. У рэжыме індывідуальнага інфармавання абслугоўваюцца работнікі Светласельскага сельвыканкама, настаўнікі, работнікі дзіцячага сада і медыцынскія работнікі. У рэжыме масавага інфармавання абслугоўваюцца ўсе катэгорыі чытачоў.
Наша бібліятэка працуе сёння па наступных напрамках: дапамога моладзі, стварэнне ўмоў для творчага развіцця асобы, забеспячэнне доступу чытачоў да ўсіх відаў інфармацыі.
Бібліятэка выкарыстоўвае разнастайныя формы масавай работы ў арганізацыі вольнага часу насельніцтва і ў прапагандзе літаратуры. Афармляюцца кніжныя выставы і тэматычныя паліцы, праводзяцца вечарыны, гадзіны гісторыі, урокі памяці, конкурсы, віктарыны, агляды літаратуры на розныя актуальныя тэмы.
Вялікая ўвага ўдзяляецца рабоце з дзецьмі. Пры бібліятэцы працуе аматарскае аб’яднанне “Вясёлка”, напрамкам якога з’яўляецца захаванне і адраджэнне нацыянальных традыцый, выхаванне павагі да сваёй гісторыі, развіццё цікавасці да беларускай літаратуры..
Вельмі важная задача біблітэкі – навучыць дзяцей карыстацца даведачна-бібліяграфічным апаратам. Для чытача праводзяцца бібліятэчныя ўрокі па тэмах “Энцыклапедыя, слоўнікі, даведнікі”, “Газеты і часопісы для дзяцей”.
Новы час дыктуе і новыя формы дзейнасці.  Задача ўсіх бібліятэк – даць свабодны і аператыўны доступ да неабходнай інфармацыі. А для гэтага трэба, каб у кожнай бібліятэцы быў камп’ютар з выхадам у Інтэрнэт і неабходнымі праграмамі. Такі камп’ютар і прынтар у нашай бібліятэцы ёсць. Старшакласнікам зручна рыхтаваць рэфераты, даклады, а студэнтам – кантрольныя работы.
Сёння Светласельская бібліятэка збірае і захоўвае раздрукоўкі па гісторыі краю. Краязнаўчы фонд бібліятэкі складаюць кнігі, перыядычныя выданні, карты, брашуры, тэматычныя папкі, фотаматэрыялы. У бібліятэцы аформлены краязнаўчы куток, які прадстаўлены краязнаўчым фондам і выставай-панарамай “Зямля, дзе пачаўся мой лёс”, аформлены і папаўняюцца фотаальбомы “Фоталетапіс” і “Райаграсэрвіс у друку”.
Па кнізе чалавек вучыцца чытаць. А пазнаўшы гэты цуд, сапраўдны чытач ад яго не адмовіцца.
Алена КЛЯЦКОВА, загадчыца Светласельскай сельскай бібліятэкі
Надрукавана ў №4 ад 18.01.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *