Падняў руку на цяжарную
Ірына і Аляксей Клёнавы (імёны і прозвішчы зменены па этычных меркаваннях) з райцэнтра жывуць разам гадоў дзесяць, выхоўваюць дзіця. Звычайная сям’я.
Калі Ірына зацяжарыла, спакой і лад у сям’і Клёнавых прапалі. Аляксея быццам падмянілі: пачаў піць, начамі кудысьці знікаў. Так яны дацягнулі да 23-га тыдня цяжарнасці.
У той вечар Аляксея дома не дачакаліся. З’явіўся раніцай, а палове шостай нецвярозы. Ірына пачала збіраць мужа на працу. Здаецца, усё было як звычайна апошнім часам. Але раптам Аляксей накінуўся на жонку з кулакамі, і са словамі “я табе пакажу, ты сваёй смерцю не памрэш” пачаў яе душыць. Ірына вырвалася. Гэта яшчэ больш раззлавала нецвярозага мужчыну і ён зноў накінуўся на цяжарную жонку. Невядома чым бы гэта скончылася, калі б не маці Аляксея, якая адцягнула сына.
Зараз яму пагражае да двух гадоў пазбаўлення волі.
А. СЕЛЯЗНЁЎ, следчы раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.
Надрукавана ў №17 ад 03.03.2015 г.