Не можете припарковаться? Купите парктроник — советует начальник ГАИ Шумилинского РОВД Николай Горолевич

Безопасность

Паркавацца – з парктронікам
У мінулым годзе пры руху заднім ходам на аўто жыхары нашага раёна здзейснілі 47 парушэнняў Правілаў дарожнага руху і заплацілі штраф ад 1 да 5 базавых велічынь, падлічыла старшы інспектар па адміністрацыйнай практыцы ДАІ РАУС Н. В. Голуб. За няправільныя прыпынкі і стаянкі было аштрафавана 79 чалавек (штраф – 1 базавая велічыня, паўторна – 2 БВ).
Некаторыя вадзіцелі, асабліва нявопытныя няправільна ацэньваюць габарыты свайго аўто і наязджаюць на іншыя машыны, агароджы, ба-дзюры і іншыя перашкоды. У выніку – адміністрацыйны пратакол і штраф.  Каб гэтага пазбегнуць, супрацоўнікі ДАІ раяць купляць для машыны парктронікі (парковачныя радары) – электронную сістэму, якая сочыць за адлегласцю паміж аўтамабілем і акружаючымі яго прадметамі.
“Гэта незамянімы памочнік аўтааматараў, – тлумачыць начальнік ДАІ РАУС М. У. Гаралевіч. – Ён значна аблягчае паркоўку ў абмежаванай прасторы. Напрыклад, вадзіцель можа не ўбачыць парковачны слуп або бардзюр, а радар з дапамогай гукавога сігналу папярэдзіць аб перашкодзе і пакажа адлегласць да яе”.
Электронныя датчыкі парковачных радараў прымацоўваюцца на заднім або пярэднім бамперы аўто, а прынцып іх работы заснаваны на ўльтрагукавых хвалях. “У парктроніках можа быць розная колькасць датчыкаў – ад 2 да 8, – кажа Мікалай Уладзіміравіч. – Чым больш датчыкаў – тым лепш. З двума, напрыклад, лепш не набываць, таму што яны не бачаць невялікіх прадметаў”.
Парковачныя радары асабліва папулярныя сярод пачынаючых гарадскіх вадзіцеляў, бо з іх дапамогай  можна камфортна прыпаркавацца нават на самай невялікай стаянцы. Але супрацоўнікі ДАІ папярэджваюць, што за парктронікамі неабходна пастаянна сачыць, бо ў выпадку моцнага дажджу, наяўнасці бруду ці снегу на датчыках яны могуць падаваць ілжывыя сігналы.
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Надрукавана ў №17 ад 03.03.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *