В Шумилино весна пришла по гололёду с песнями и блинами

Актуалии Новости

Вясна прыйшла па галалёдзе з песнямі і блінамі
Сыты масленічны тыдзень фінішаваў у нядзелю народнымі гуляннямі. У гарадскім парку і на стадыёне ладзіліся прадстаўленні, выставы, спартыўныя спаборніцтвы і гандаль.
Падалося, што аматары папулярнай смачнай наварыстай шумілінскай поліўкі займалі чаргу за ласункам яшчэ звечара: свята “адкрывала” даўжэзная чарга, якая ніяк не хацела змяншацца (людзі прыходзілі выключна за поліўкай, само свята, прызнацца, цікавіла іх куды меней). Кажуць, што ў гэты дзень прадалі больш за 200 літраў гэтай смачнай стравы. Праўда, сагрэцца, калі не поліўкай, дык гарачым чаем, нагода сапраўды была. Дзень выдаўся ветраным: прабірала да самых касцей. Горача было, бадай, толькі аматарам спартыўных забаў. На стадыёне можна было заўважыць мужчын не тое што без галаўных убораў, а і без ботаў. Напрыклад, Яўген Корнеў для таго, каб сур’ёзна павялічыць свае шанцы на перамогу ў вядомай масленічнай забаве пад гаворачай назвай “слуп”, не пабаяўся і басанож прайсці па снезе. І перамог. Пакарыць слуп спрабавалі сапраўдныя мужчыны, самаму маладому з якіх было 14, а старэйшаму – 54 гады. Дарэчы, і ў аднаго, і ў другога ўсё атрымалася. Да слова, у перацягванні каната перамогу атрымала каманда ДРБУ-204, у міні-футболе перамог ФК “Форвард”. 24-кілаграмовую гіру 102 разы за пяць хвілін змог падняць 56-гадовы Уладзімір Бандарэнка з Кардона, і роўных яму не было. А перамогай у спаборніцтвах па армрэслінгу можа ганарыцца Аляксей Асташонак.
У парку тым часам ні на хвіліну не спынялася тэатралізаванае прадстаўленне “Масленка гадавая – госцейка дарагая”, якое падрыхтавалі мясцовыя артысты, прафесійныя і самадзейныя. З забаў можна было пакатаць малое на поні, прапанаваць дзіцяці паўдзельнічаць у латарэі, купіць цацку ці такі-сякі прысмак. Дарэчы, бліны можна было знайсці толькі на шчодрым стале народнага клуба аматараў беларускай нацыянальнай кухні “Разынка” і паласавацца галоўным сімвалам масленічнага свята ўсяго за 500 рублёў. Бліны былі смачныя, але халодныя. А каб іх смажылі на патэльні прама ў парку; каб ты на свае вочы бачыў, як густое цеста расцякаецца па патэльні, як майстрыха спрытна пераварочвае блін падсмажаным бокам да неба; каб узяць духмяны, наздраваты блін і перакідваць з рукі ў руку – такога адчуць не ўдалося. Наогул, вы заўважалі, што ўсе нашы святы з часам сталі падобнымі адно да аднаго, як блізняты? Са сцэны гучаць любімыя песні мінулых гадоў, у гандлёвых радах можна купіць шашлык і піражок, арганізацыяй выставаў-продажаў “абцяжарваюць” сябе, бадай, толькі дом рамёстваў і цэнтр дзяцей і моладзі. Але, напэўна і тое, што кожны сам павінен паклапаціцца пра сваё свята.
Хочацца спадзявацца, што ў нядзелю ў шумілінскіх сем’ях было весела і смачна, што бліноў наеліся ўволю, што адчуванне надыходзячай вясны падорыць усім нам сілы вытрываць апошнія дні галалёдзіцы і халадоў. Сёння, калі вы чытаеце гэты артыкул, ужо пост, і для многіх з нас гэта важна. Магчыма, і не кожнаму ўдасца настолькі строга, як гэтага патрабуе рэлігія, абмежаваць сябе ў ежы, але ж усе мы можам стаць крыху больш добрымі, уважлівымі да блізкіх, сціплымі ў жаданнях. Будзем думаць пра добрае, спадзявацца на лепшае і атрымліваць задавальненне ад кожнай пражытай хвіліны.
Фотарэпартаж  Наталлі ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №15 ад 24.02.2015 г.



8 комментариев по теме “В Шумилино весна пришла по гололёду с песнями и блинами

  1. Уважаемая Наталья Вы освещаете в газете праздник. И очень больно читать о том что песни старые и блины холодные. Не ужели больше не чего сказать о Масленице. Или это так для порядка «ложка дегтя» культуре. А ведь люди старались. И плитка с блинницей стояла и печь СВ. Только подключить их не куда было. И разве в этом вина Разынки. Вы хоть раз сами попробовали организовать праздник. Да же свой праздник газеты вы сами не беретесь сделать. Так, только поучаствовать. Надо ценить и уважать самодеятельность , ведь многие люди в свой выходной и не в солнечную погоду пели и танцевали. Им бы спасибо сказать ,а вы старые мелодии…А если уж хотите сделать разбор, то сделайте — всего мероприятия.Ведь были такие «косяки» похлеще холодных блинов. Вы видели какие призы были на столбе? Вот про это точно надо написать.

  2. Точно-точно, вино и пиво в качестве главных призов спортивного праздника — это надо было придумать. А песни были не старые, а любимые.

  3. Действительно! Поддерживаю! Песни самые любимые! При том, что мне даже нет и 30. И эти песни — не моей молодости! Но как их можно не любить?! Не понимаю. А статья мне тоже не понравилась. Сами палец о палец не ударили, чтобы что-то организовать, а критикуют! Я бы и то интереснее написала бы статью)) надо уметь быть благодарными!

  4. Что реально призы были в виде пива и чернила? И их выигрывали(судя по тексту) настоящие мужчины от 14 лет?..
    А на Наташу особо не гоните, она и так,не имея журналистского образования(фбфик это профанация), посмела упомянуть косяки с холодными блинами…

  5. Эта мысль — украденный цветок,
    просто рифма ей не повредит:
    человек совсем не одинок —
    кто-нибудь всегда за ним следит.
    © І. Губерман

    Овчинников, я начинаю вас бояться)))

  6. Бояться не надо. Надо правду писать.

  7. Человек -«настоящий мужчина» научитесь различать чернило от Шампанского.А мужчины от 14 лет получали сладкие призы.Совет:если нечем заняться,чем писать БРЕД посетите стадион и потренируйтесь быстрому лазанию по столбу и тогда,поверьте,все желания «писать» пропадет.ТРЕНИРУЙТЕСЬ!УДАЧИ!

  8. Справедливый вы наш, даже если бы в качестве приза были Хеннеси и Мадам Клико, то разве это оправдывает тандем -алкоголь и С П О Р Т И В Н Ы Й праздник? А? Отличный пример для подрастающего покаления: дите с замиранием сердца наблюдает как отец карабкается по столбу за «пузырем», а затем с гордостью на следующий день хвастается в детском садике: мой папка вчера бутылку вина выйграл!!!!
    А по поводу лазанья по столбам, не мое это. Пока снег окончательно не растаял поеду с семьей завтра в Раубичах на лыжах покатаюсь. Целый день на природе,свежий воздух и отличные трассы как для взрослых так и для детей. А на обед свежеиспеченные горячие блинчики прямо у подножья в спорткомплексе и никаких «синюшных» морд вокруг. И по ценнику гуманно-около миллиона за двоих взрослых и ребенка.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *