Хрышчэнне Гасподняе — Святое Богаяўленне
19 студзеня праваслаўныя хрысціяне святкуюць Хрышчэнне Гасподняе (Святое Богаяўленне)
Дасягнуўшы трыццацiгадовага ўзросту, перш чым накiравацца распаўсюджваць новую веру, Хрыстос прыйшоў на раку Iардан i прыняў хрышчэнне ад Iаана Прадцечы.
Хрышчэнне — хрысцiянскi абрад, якi сiмвалiзуе ачышчэнне душы ад грахоў i адданасць Богу.
Свята Хрышчэння таксама называецца Святым Богаяўленнем, паколькі ў гэты дзень Бог паказаў сябе свету ў трох асобах: голасам з Неба Бог Айцец засведчыў Ісуса Хрыста — Бога Сына, на якога сышоў Дух Святы ў выглядзе голуба.
На Хрышчэнне людзі ўспамінаюць сваё хрышчэнне і сваё абяцанне Богу жыць па біблейскіх запаветах. Напярэдадні свята ў славу Святой Тройцы ўстаноўлены строгі пост — Хрышчэнская куцця. У гэты дзень і ў дзень свята адбываецца Вялікае асвячэнне вады, калі яна набывае першапачатковую благаславенную сутнасць, якую мела падчас стварэння свету.
Надрукавана ў №4 ад 18.01.2011 г.