Вопрос-ответ. Считаем пособие по временной нетрудоспособности

Вопрос-Ответ

Назначэнне і выплата дапамог
Работнік падаў лісток непрацаздольнасці ў сувязі з захворваннем, выдадзены ў перыяд з 1 па 6 лістапада 2010 года. У верасні ён знаходзіўся ў працоўным водпуску. З 1 па 31 кастрычніка быў пераведзены на іншую (ніжэйаплачваемую) работу з захаваннем сярэдняга заробку. Як вызначыць сярэднядзённы заробак для налічэння дапамогі?
Дапамога па часовай непрацаздольнасці налічваецца з сярэднядзённага (сярэднегадзіннага) заробку, вызначаемага шляхам дзялення заробку за адпаведны перыяд на колькасць рабочых дзён (гадзін) па графіку работы работніка ў гэтым перыядзе. У колькасць рабочых дзён (гадзін) не ўключаюцца перыяды вызвалення ад работы ў сувязі з часовай непрацаздольнасцю, працоўным і сацыяльнымі водпускамі, прастоем не па віне работніка і ў іншых выпадках, прадугле-джаных заканадаўствам.
Дапамога па часовай непрацаздольнасці па агульнаму правілу налічваецца з сярэднядзённага (сярэднягадзіннага) заробку за два каляндарныя месяцы, якія папярэднічалі месяцу, у якім наступіла часовая непрацаздольнасць.
У выпадку, калі работнікі не маюць рабочых дзён у гэтых двух каляндарных месяцах і ў месяцы наступлення часовай непрацаздольнасці, але за імі захаваўся сярэдні заробак, дапамога налічваецца з сярэднядзённага (сярэднягадзіннага) заробку, прымяняемага для іх вылічэння. Калі ў гэтым перыядзе работніку рабілася некалькі такіх выплат, дапамога налічваецца з больш высокага заробку.
У даным выпадку ў работніка ў сувязі з прадастаўленнем працоўнага водпуску і пераводам на іншую работу не было рабочых дзён у двух каляндарных месяцах, якія папярэднічалі месяцу наступлення часовай непрацаздольнасці (верасень і кастрычнік 2010 года), і ў месяцы яе наступлення (лістапад), але ва ўказаным перыядзе за ім захоўваўся сярэдні заробак. Таму дапамога па часовай непрацаздольнасці будзе налічвацца з сярэднядзённага заробку (больш высокага па памеры), прымяняемага для аплаты перыяду працоўнага водпуску ці перыяду пераводу на іншую работу.
Т. ПРЭСНЯКОВА, начальнік райаддзела Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва.
Надрукавана ў №4 ад 18.01.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *