Происшествия. Криминал

Происшествия

Здарэнні. Крымінал
Грамадскія работы

Жыхар райцэнтра быў асуджаны за крадзеж да 200 гадзін грамадскіх работ. Але мужчына працаваць і не думаў, некаторы час зусім не з’яўляўся на работу. За ўхіленне ад адбыцця пакарання ў выглядзе грамадскіх работ супраць мужчыны ўзбуджана крымінальная справа.
Кладоўка
Неўстаноўленая асоба праламала сцяну кладоўкі ў адным з дамоў в. Федзькава. З кладоўкі прапалі прадукты харчавання і асабістыя рэчы гаспадароў. Агульны ўрон ацэнены на 360 тысяч рублёў. Узбуджана крымінальная справа.
Аліменты
Згодна з рашэннем суда жыхар а.-г. Мішневічы быў абавязаны выплачваць аліменты на ўтрыманне сваёй непаўналетняй дачкі. Але мужчына на работу ўладкоўвацца не хацеў. У выніку запазычыў аліменты за дзесяць месяцаў. Супраць мужчыны ўзбуджана крымінальная справа.
Са зводак ДАІ
На чырвонае святло

Нецвярозы жыхар Мікіціхі, які прыехаў у Шуміліна, пераходзіў дарогу на перакрыжаванні вуліц Сіпко-Юбілейная на чырвонае святло святлафора. Гэтым самым пешаход стварыў на дарозе аварыйную сітуацыю: вадзіцель аўтамабіля ГАЗ быў вымушаны знізіць хуткасць і змяніць напрамак руху.
Жыхар Мікіціхі выкліканы на адміністрацыйную камісію РАУС. Яму пагражае штраф да 8 базавых велічынь.
* * *
На перакрыжаванні вуліц Юбілейная-Сіпко механізатар УП “Шумілінскі райаграсэрвіс” пераязджаў дарогу на МТЗ на чырвонае святло святлафора. Таксама механізатар не меў абавязковага дагавору грамадзянскай адказнасці ўладальніка транспартнага сродку. Парушальніку пагражае штраф да 7 базавых велічынь. Службовай асобе, якая выпусціла трактар на лінію, пагражае штраф да 6 БВ.
Без правоў
На вуліцы Юбілейнай у Шуміліне быў затрыманы віцяблянін, які ехаў на аўтамабілі “Мерседэс-Бэнц”, не маючы правоў кіравання. Як высветлілася, мужчына быў пазбаўлены  іх некалькі месяцаў таму. Адміністрацыйны пратакол для далейшага разгляду накіраваны па месцы жыхарства парушальніка. Яму пагражае штраф да 20 базавых велічынь.
На сустрэчную паласу
Жыхар Наваполацка, які імчаўся на службовым аўтамабілі “Рэно-Меган” па аўтадарозе Р-20, выехаў на паласу сустрэчнага руху. У выніку сутыкнуўся з аўтамабілем “Івека”, якім кіраваў жыхар Віцебска. Абодва аўтамабілі пашкоджаны, людзі не пацярпелі. Навапалачаніну пагражае штраф да 10 базавых велічынь і пазбаўленне вадзіцельскіх правоў на адзін год або без пазбаўлення.
Не ўступіў дарогу
Жыхар Лепельскага раёна на аўтамабілі “Опель-Астра” не ўступіў дарогу аўтамабілю ВАЗ, якім кіраваў жыхар Шуміліна і які ехаў па галоўнай дарозе. У выніку абедзвюм машынам патрабуецца рамонт. Пратакол на жыхара Лепельскага раёна накіраваны па месцы жыхарства. Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты і гаспадар ВАЗа, бо машына не была «пераабута» ў зімовыя шыны. Мужчыну пагражае штраф да 1 базавай велічыні.
Па матэрыялах РАУС падрыхтавала Людміла ЗУЙКОВА.
Надрукавана ў №13 ад 17.02.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *