Что думает общество о работе милиции

Закон Общество

Пра нецвярозых, стаянкі і незаконнае спіртное
У мінулым годзе супрацоўнікамі Міністэрства ўнутраных спраў у нашым раёне праводзілася вывучэнне грамадскай думкі пра работу міліцыі. Ад жыхароў Шуміліншчыны паступілі як заўвагі, так і прапановы, рэалізацыя якіх дазволіць палепшыць грамадскую бяспеку.
Найбольшая колькасць прапаноў паступіла  ад рэспандэнтаў, якія пражываюць у Обалі. Яны звярнулі ўвагу на кантроль за  асобамі, якія былі судзімыя. Наконт гэтага хочацца ўдакладніць: усе асобы, якія маюць судзімасць, знаходзяцца на ўліку ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі РАУС, яны пастаянна правяраюцца па месцы жыхарства, кантралюецца іх лад жыцця, працаўладкаванасць, сацыяльная забяспечанасць.
Абальчане выступілі ініцыятарамі хадайніцтва перад УП ЖКГ аб правядзенні на тэрыторыі пасёлка мерапрыемстваў ветэрынарна-прафілактычнага характару з мэтай абараніць людзей ад бадзяжных сабак. Па гэтаму пытанню па ініцыятыве РАУС было прынята рашэнне райвыканкама аб правядзенні мерапрыемстваў ветэрынарна-прафілактычнага характару.
Таксама жыхары Обалі прапаноўвалі правесці на тэрыторыі Обалі прафілактычнае мерапрыемства па недапушчэнні кіравання матацыкламі і скутарамі без моташлемаў. І ў мінулым годзе супрацоўнікі ДАІ сумесна з вучнямі Обальскай СШ і прадстаўнікамі байкерскага мотаклуба “Штрафбат” з Санкт-Пецярбурга арганізавалі міжнародны аўтапрабег па дарогах раёна. У рамках мерапрыемства былі праведзены выступленні перад школьнікамі па захаванні Правілаў дарожнага руху.
Жыхароў раёна хвалюе сітуацыя на аўтадарозе Р-20, кіраванне аўтатранспартам п’янымі вадзіцелямі, парушэнне правілаў стаянкі і прыпынку. Трэба адзначыць, што супрацоўнікі ДАІ штодзённа праводзяць мерапрыемствы па выяўленні фактаў парушэння хуткаснага рэжыму. Так, за 2014 год выяўлена 2037 такіх парушэнняў, што на 202 больш, чым за папярэдні год. За кіраванне транспартным сродкам без правоў затрымана 106 вадзіцеляў, выяўлена 78 нецвярозых вадзіцеляў, складзена 55 пратаколаў за парушэнне правілаў прыпынку і стаянкі.
Непакоіць жыхароў нашага раёна і незаконны продаж спіртнога. Супрацоўнікі РАУС вядуць у гэтым накірунку  прафілактычную работу. Тыя, хто прыцягваўся да адказнасці за незаконны продаж спіртнога, стаяць на ўліку ў РАУС.
Да слова. За мінулы год супрацоўнікі РАУС канфіскавалі 6165,5 літра фальсіфікаваных спіртных напіткаў, самагону і самагоннай брагі. Да адміністрацыйнай адказнасці за незаконную рэалізацыю алкагольных напіткаў прыцягнута 15 жыхароў раёна.
І. ШАЦІЛА, намеснік начальніка РАУС.
Надрукавана ў №13 ад 17.02.2015 г.



3 комментария по теме “Что думает общество о работе милиции

  1. А почему сотрудники ГАИ не контролируют состояние дорог в г.п.Шумилино? Ведь любая яма на дороге может привести к аварии с летальными последствиями. Ям у нас очень много и даже возле той же самой милиции, виновник известен в лице ЖКХ, штрафуй как говориться не хочу. Можно годовой план по штрафам выполнить за неделю. Вот тут бы люди и увидели бы реальную работу правоохранительных органов.

  2. Это единичный случай! Работа всего отдела РОВД, на мой взгляд, налажена неплохо! А по поводу дорог — почему опять все на ЖКХ? А ДРСУ что? Пусть каждый выполняет свои непосредственные обязанности!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *