“Пажар” патушылі, людзей выратавалі
На “Вітконпрадукт” з сірэнамі імчаліся пажарныя машыны. Два аддзяленні выратавальнікаў спяшаліся на дапамогу: у кацельні, дзе адбылася разгерметызацыя катла, трэба было патушыць пажар.
Не пужайцеся, гэты пажар быў ўяўны: на “Вітконпрадукце” прайшлі тактыка-спецыяльныя вучэнні. У сувязі з гэтым быў створаны штаб, у які ўваходзілі міліцыянеры, медыкі, газавікі. Выратавальнікі адпрацоўвалі элементы баявых навыкаў. “Была пастаўлена задача патушыць уяўны пажар у кацельні, не дапусціць выбуху газавага катла і выратаваць качагара”, – расказаў намеснік начальніка РАНС І. П. Маскалькоў. З пастаўленай задачай выратавальнікі справіліся добра, адзначыў старшы памочнік аператыўнага дзяжурнага Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС М. І. Акачонак.
Надрукавана ў №13 ад 17.02.2015 г.