Беларуская хатка

Край шумілінскі Культура

Работнікі Дома рамёстваў падрыхтавалі музей пад адкрытым небам “Беларуская хатка”. Экспанаты прывезлі з этнаграфічнага кутка Дома рамёстваў, дапамагалі работнікі сельскіх клубаў і бібліятэк раёна.
Старажытны куфар, калыска для немаўляці, сурвэткі, тканыя прасціны — усім гэтым карысталіся нашы бабулі. Драўляныя калаўроты, маталкі для нітак прывезлі з розных вёсак Шуміліншчыны. Знайшлі і старажытныя жалезныя прасы, у якія клалі гарачае вуголле, і драўляныя рубіхі, пранікі.
У “Беларускай хатцы” не прадаваліся вырабы, як у горадзе майстроў, бо тут каштоўныя і рэдкія рэчы, якіх — па аднаму-два экземпляры на ўвесь раён. Напрыклад, макітра — гліняны жбан, абкручаны бяростай. У ім даўней таўклі мак.
Сялянская печка з чыгункамі, драўляная саха, каромыслы, начоўкі, ступы, маслабойкі… Ля гэтых і іншых рэчаў даўніны з ахвотай фатаграфавалася моладзь. Каб праз некалькі гадоў паказаць такі эксклюзіў сваім дзецям і ўнукам.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *