Каток в Шумилино есть, а зимы настоящей нет

Общество Спорт, туризм

Лёд, канькі… Пакатаемся?
Толькі апошні тыдзень выдаўся сапраўды зімовым без плюсавой тэмпературы ды адлігі. Нарэшце, і на лядовым катку можна пакатацца без усялякіх праблем.  Асноўны каток (хакейная пляцоўка) – на стадыёне.
“Як толькі на вуліцы -5 градусаў – адразу заліваем каток на стадыёне, – расказвае намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама А. У. Мазанкоў. – Каб лёд стаў нармальным, трэба два-тры дні тэмпературы -7– -10 градусаў. На жаль, такое надвор’е нас не радавала. Сёлета на заліўку катка пайшло  80 кубаметраў вады, летась за ўвесь сезон – амаль 150 кубаметраў”.
На стадыёне створаны прымальныя ўмовы, каб адпачыць. Снег пастаянна ачышчаецца, зроблена асвятленне. Але пры плюсавых тэмпературах лёд не трымаецца.
Побач працуе пункт пракату канькоў. Праўда, сёлета ён амаль не карыстаецца попытам: аматары актыўнага адпачынку прыходзяць пераважна са сваімі канькамі. Так, напрыклад, у адзін дзень з трыццаці наведвальнікаў паслугамі пракату скарысталіся ўсяго два чалавекі.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №11 ад 10.02.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *