На ферме Сиротино работает новый доильный зал

Актуалии Сельское хозяйство Экономика

На ферме Сіроціна – новая даільная зала
Пачатак гэтага года для жывёлаводаў фермы Сіроціна быў па-сапраўднаму шчаслівым: нарэшце запусцілі новую даільную залу.
Даяркі, якія працавалі на старым абсталяванні, калі яшчэ было бачкавое даенне, нарадавацца не могуць навінкам вытворчасці. Перш-наперш скарацілася ручная праца. Малако ідзе па трубах прама ў новыя халадзільнікі, на ферме працуе кормараздатчык. Замест чатырох даярак, як было раней, працуюць тры.
“Доім малако гатункам “экстра”, – расказала галоўны заатэхнік гаспадаркі М. Ф. Панкраценка. – Зараз на ферме 212 кароў, прычым палова з іх – у запуску. Зразумела, пераход на новую тэхналогію даення – гэта стрэс для жывёлы. Але паступова яна прывыкае, цяпер доім на карову  6,3 кілаграма.  Вядома, для  вялікай даільнай залы столькі жывёлы недастаткова. У бліжэйшы час перавядзём сюды з паўсотню нецеляў з фермы Зямцы. Больш пакуль што няма памяшканняў, каб паставіць кароў. У далейшым плануецца пабудаваць ля даільнай залы тэнтавы арачнік для жывёлы. Можа, нават і не адзін. Хочацца, каб даільная зала працавала на поўную магутнасць і абслугоўвала 700 кароў, як разлічана па праекце”.
Прыязджаем на ферму Сіроціна. У даільнай зале  чыста і светла. За адзін раз даяркі дояць 32 каровы.  “Абсталяванне добрае, сучаснае, – кажа загадчыца фермы С. Л. Духовіч. – За 25 гадоў, што я тут працую, гэта лепшае новаўвядзенне. Дзякуючы мадэрнізацыі фермы пабудавалі новую воданапорную вежу для ўсёй вёскі”. Разам са Святланай Леанідаўнай праходзім у камп’ютарную, тут працуе Сяргей Жураўлёў. “Камп’ютарныя тэхналогіі ў жывёлагадоўлі апраўданы ва ўсім свеце, – кажа хлопец. – Заатэхнік у камп’ютары бачыць інфармацыю пра кожную карову: колькі раз цялілася, калі праводзіліся кантрольныя дойкі, якія перанесла хваробы. У кароўніку ўстаноўлены датчыкі на рух жывёлы, гэта дапамагае выявіць пік актыўнасці кароў, гэта значыць, калі кожная з іх прыходзіць у ахвоту”.
На ферме Сіроціна зроблены сучасны пакой адпачынку. Хутка сюды плануюць завезці мэблю. Ёсць пральня, кабінет ветурача, душавыя пакоі для персаналу.
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Надрукавана ў № 9 ад 03.02.2015 г.



1 комментарий по теме “На ферме Сиротино работает новый доильный зал

  1. Бог ты мой, приобрели оборудование позавчерашнего дня и гордости полные штаны. В Гродненском районе подобное видел 15 лет назад и то Ревяко(кстати, Герой Рб) говорил, что данное оборудование уже устарело. Улыбнуло про 6 кг молока в день с коровы. Корова, дающая менее 5 тонн в год, подлежит выбраковке. Хотя какая к черту тут селекционная работа, абы не хуже других колхозов и не ниже показателей прошлого года….

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *