Обследование подсобных хозяйств в Шумилинском районе ведётся избирательно

Сельское хозяйство Экономика

Падсобная гаспадарка: абследаванне вядзецца выбарачна
У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 26 студзеня  2011 года № 88 Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь праводзіць выбарачнае абследаванне асабістых падсобных гаспадарак грамадзян, пастаянна пражываючых у сельскай мясцовасці.
“Пры падрыхтоўцы абследавання быў абагулены шматгадовы вопыт нацыянальных статыстычных службаў Расіі, Украіны, Казахстана, Польшчы, а таксама навукова-даследчыя распрацоўкі Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта. Абследаванне праводзіцца ва ўсіх абласцях рэспублікі, ім ахоплена 126 сельсаветаў, 385 сельскіх населеных пунктаў і 3600 асабістых падсобных гаспадарак грамадзян, –  расказала начальнік аддзела статыстыкі Шумілінскага раёна Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Віцебскай вобласці Т. Р. Малашонак. – Што датычыцца нашага раёна, то адабраны вёскі Лаўжанскага сельсавета. У прыватнасці, нашы спецыялісты са снежня мінулага года  пачалі абследаванне прыватных гаспадарак у вёсках Пабеда і Мікіціха”.
Выбарачнае абследаванне  праводзіцца з мэтай вывучэння ўзроўню развіцця дамашніх гаспадарак. Такім чынам  па перыядах года   будзе фіксавацца інфармацыя аб аб’ёмах вытворчасці прадукцыі раслінаводства і жывёлагадоўлі, аб памерах пасяўных і ўборачных плошчаў,  аб наяўнасці жывёлы, аб расходах кармоў.
Дарэчы, каб прыход спецыялістаў не быў нечаканым,  перад першым наведваннем  накіроўваюць гаспадару ліст, у якім коратка апісана працэдура абследавання і ўказана дата першага наведвання. Прадугледжаны два метады збору інфармацыі: правядзенне апытання гаспадароў і запаўненне імі дзённікаў ўліку прадукцыі раслінаводства і жывёлагадоўлі.
Абследаванне праводзіцца на прынцыпах добраахвотнага ўдзелу грамадзян. “Мы спадзяемся на разуменне і падтрымку сем’яў, чые падворкі трапілі ў абследаванне, – кажа Таццяна Раманаўна. – Хацелася б яшчэ нагадаць нашым землякам, што  прозвішчы гаспадароў нідзе не будуць значыцца. Больш таго, органы дзяржаўнай статыстыкі гарантуюць канфідэнцыяльнасць персанальных дадзеных, атрыманых у ходзе абследавання. Яны будуць выкарыстаны толькі для фарміравання афіцыйнай статыстычнай інфармацыі па дамашніх гаспадарках”.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў № 9 ад 03.02.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *