Пенсионерка попросила рассказать, как оформить валютный вклад

Вопрос-Ответ

“Хачу ўклад у валюце”
Валянціна Г. звярнулася ў рэдакцыю з “валютным” пытаннем. Яна едзе да дачкі ў Германію на паўгода і хоча, каб пенсія за гэты час паступала на банкаўскі ўклад, пажадана валютны. Як гэта зрабіць? Мы адрасавалі пытанне у Белаграпрамбанк і Беларусбанк і атрымалі самыя кампетэнтныя адказы.
Дырэктар РКЦ №4 ААТ “Белаграпрамбанк” Наталля Крыўко:
– Найперш хочацца адзначыць, што згодна з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, выплата пенсій грамадзянам Беларусі праводзіцца ў нацыянальнай валюце. У сувязі з уступленнем у сілу з 19 снежня 2014 года пастановы Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 19.12.2014 г. №788, аперацыі па безнаяўным пераафармленні ўкладаў у беларускіх рублях у замежную валюту забаронены.
Для рашэння зададзенага пытання прапануем скарыстацца паслугамі комплекснага банкаўскага абслугоўвання “Клопат” ў ААТ “Белаграпрамбанк”. У рамках дадзенага пакета паслуг вам будзе адкрыты рахунак у беларускіх рублях, на які будзе паступаць ваша пенсія. Да дадзенага рахунка выпускаецца картка “Клопат” нацыянальнай плацежнай сістэмы Белкарт. На астатак грашовых сродкаў на дадзеным рахунку налічваецца даход у размеры стаўкі рэфінансавання, павялічанай на 0,5 працэнтных пункта (што на сённяшні дзень складае 25,5%). Таксама вы можаце аформіць тэрміновы банкаўскі ўклад (дэпазіт) “Клопат” тэрмінам 370 дзён і з працэнтнай стаўкай 29% гадавых.
Грашовымі сродкамі на вашых рахунках вы зможаце распараджацца з дапамогай сістэмы “Інтэрнэт-банкінг” ААТ “Белаграпрамбанк”. Гэта сістэма забяспечвае кругласутачны доступ да вашых рахункаў і банкаўскіх паслуг з любой кропкі свету, дзе ёсць доступ у Інтэрнэт. З дапамогай інтэрнэт-банкінгу вы заўсёды зможаце атрымаць інфармацыю пра астаткі грашовых сродкаў на вашых рахунках, а таксама ажыццяўляць безнаяўныя плацяжы: аплачваць паслугі сувязі, камунальныя і іншыя паслугі ў рамках у рамках сістэмы “Разлік” (ЕРИП – рус.). Акрамя таго вы зможаце пераводзіць грашовыя сродкі з вашай карткі на іншыя карткі, укладныя рахункі, рахункі па ўліку крэдытнай запазычанасці, адкрытыя ў ААТ “Белаграпрамбанк”.
Таксама ў ААТ “Белаграпрамбанк” вы можаце да свайго рахунку выпусціць картку міжнародных плацежных сістэм Visa ці MasterCart і яе дапамогай разлічвацца за тавары і паслугі, а таксама здымаць наяўныя грашовыя сродкі ў замежнай валюце ў любой краіне свету.
Падрабязную інфармацыю вы можаце атрымаць у РКЦ №4 ААТ “Белаграпрамбанк” (Шуміліна, вул. Ленінская, 34) ці па тэл. 4-16-58, 136. Будзем рады бачыць вас у ліку нашых кліентаў.
Намеснік дырэктара ЦБП №225 ААТ “ААБ Беларусбанк” Вольга Масько:
– На сённяшні дзень Беларусбанк часова спыніў выпуск міжнародных картак, якой жанчына, адправіўшыся за мяжу, магла б свабодна карыстацца, таму мы пакуль не можам прапанаваць такі варыянт. А вось адкрыць тэрміновы ўклад “Ашчадны” і пералічваць на яго пенсію, на мой погляд, самы прымальны спосаб зберагчы свае грошы і нават іх памножыць. Зараз па ўкладу высокія працэнты – 40% гадавых. А наогул вельмі параіла б жанчыне завітаць да нас у банк (г. п. Шуміліна, вул. Ленінская, 31) у кабінет № 42, каб на месцы высветліць усе нюансы і падабраць для яе самы аптымальны варыянт.
Адказы банкаў рыхтавалі Аліна КАНСТАНЦІНАВА і Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №8 ад 30.01.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *