«Цуды на Ражаство»
У пераднавагоднія дні 17 дзяцей знаходзіліся на лячэнні ў райбальніцы. Але і да іх завіталі Дзед Мароз са Снягуркай. Першы сакратар райкама ГА БРСМ Ю. С. Галуза і пяцікласнікі СШ № 1 падрыхтавалі святочную навагоднюю праграму. Усе дзеткі, што лечацца ў бальніцы, атрымалі падарункі і мяккія цацкі.
Райкам ГА БРСМ не абышоў увагай не толькі дзяцей, але і ветэранаў. У рамках акцыі “Цуды на Ражаство” разам са старшынёй раённага савета ветэранаў К. Ф. Палоўнікавай віншавалі святочнымі паштоўкамі ветэранаў працы і Вялікай Айчыннай вайны.
Людміла ЗУЙКОВА.
Надрукавана ў №1 ад 5.01.2011 г.