Реестр бытовых услуг и Торговый реестр — без регистрации нельзя

Закон Экономика

Зарэгіструйцеся  ў  Рэестры  бытавых  паслуг і  Гандлёвым  рэестры
З 1 снежня 2014 года ўступіў у сілу Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 ліпеня 2014 г. № 371 “Аб стварэнні дзяржаўнага інфармацыйнага рэсурсу “Рэестр бытавых паслуг Рэспублікі Беларусь”, згодна з якім суб’екты, якія аказваюць бытавыя паслугі, абавязаны да 1 чэрвеня 2015 г. зарэгістравацца ў дзяржаўным інфармрэсурсе «Рэестр бытавых паслуг Рэспублікі Беларусь».
З 1 чэрвеня 2015 года забараняецца аказваць бытавыя паслугі без рэгістрацыі ў ДІР “Рэестр бытавых паслуг”. Прычым гэта адносіцца як да суб’ектаў прадпрымальніцкай дзейнасці, якія аказваюць паслугі на дату ўступлення ў сілу Указа, так і тых, хто мае намер іх аказваць.
23 снежня 2014 г. прынята пастанова Савета  Міністраў Рэспублікі Беларусь № 1227, якая зацвердзіла  Палажэнне аб Гандлёвым рэестры Рэспублікі Беларусь. Згодна з п. 4 арт. 10 Закона Рэспублікі Беларусь ад 8 студзеня 2014 года “Аб дзяржаўным рэгуляванні гандлю і грамадскага харчавання ў Рэспубліцы Беларусь”, суб’екты гандлю абавязаны прадставіць сведкі для ўключэння ў Гандлёвы рэестр.
Унясенне звестак у Гандлёвы рэестр і Рэестр бытавых паслуг ажыццяўляецца раённым выканаўчым камітэтам на падставе заявы суб’екта прадпрымальніцкай дзейнасці, зарэгістраванага на тэрыторыі раёна.
Кантактная інфармацыя: г. п. Шуміліна, вул. Кароткіна, 10, каб. 225, тэл. 4-11-32.
Аддзел эканомікі райвыканкама.
Надрукавана ў №7 ад 27.01.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *