Происшествия. Криминал

Происшествия

Здарэнні. Крымінал
Загінуў у агні

19 студзеня адбыўся пажар у жылым доме ў в. Ізгародзішча .
Гаспадыні ўдалося самастойна выбрацца з палаючага дома. З апёкамі 1-2 ступені брыгадай хуткай дапамогі яна шпіталявана ў райбальніцу. Гаспадар загінуў у агні.  Як расказалі суседзі, пацярпелы часта ўжываў спіртныя напіткі. І ў дзень пажару таксама быў нецвярозым. Найбольш верагодная прычына пажару – тлеючы акурак трапіў на згараемыя матэрыялы.
Грабеж
У пенсіянеркі, якая па вуліцы Юбілейнай вярталася дадому а дзясятай гадзіне вечара, адабралі сумачку. А там знаходзіўся кашалёк, пенсійнае пасведчанне, банкаўская картка. Жанчына звярнулася ў міліцыю.  Злачынца вышукваецца.
Забойства
Пенсіянерка з Обалі ў стане алкагольнага ап’янення пасварылася са сваім мужам. Справа дайшла да кулакоў.  Жанчына схапіла нож…  Ад атрыманых ран мужчына памёр. Супраць жанчыны ўзбуджана крымінальная справа па арт.143 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь “Забойства пры перавышэнні мяжы неабходнай абароны”.
Абмежаванне волі
Жыхар Обалі ў ліпені мінулага года быў асуджаны на нявыплату грошай на ўтрыманне непаўналетніх дзяцей. Мужчына адбываў пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу. Але асуджаны не прытрымліваўся ўстаноўленых правілаў. У прыватнасці, не з’яўляўся на абавязковую рэгістрацыю ў РАУС.
Узбуджана крымінальная справа.
Са зводак ДАІ
Занос

Тыдзень таму на аўтадарозе Віцебск-Полацк адбылося дарожна-транспартнае здарэнне. Жыхарка Наваполацка, якая ехала на “Аўдзі” ў бок Віцебска,  не ўлічыла слізкую дарогу. Легкавушку “занесла”, у выніку жанчына не справілася з кіраваннем і сутыкнулася з аўтамабілем “Фальксваген-Пасат”, які ехаў у сустрэчным накірунку. Вадзіцель “Фальксвагена” (жыхар Латвіі) з цяжкімі цялеснымі пашкоджаннямі дастаўлены ў рэанімацыйнае аддзяленне райбальніцы. Па дадзенай аварыі праводзіцца праверка.
Парушэнні ПДР
За мінулы тыдзень супрацоўнікі ДАІ зафіксавалі 161 парушэнне Правілаў дарожнага руху. 64 вадзіцелі перавысілі ўстаноўленую хуткасць руху. Правілы парушылі 14 пешаходаў, палова з якіх аштрафавана за адсутнасць флікера ў цёмны час сутак (штраф ад 1 да 3 базавых велічынь).
Па матэрыялах РАУС падрыхтавала Людміла ЗУЙКОВА.
Надрукавана ў №7 ад 27.01.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *