Трымай галоўны дакумент у парадку
На 1 студзеня 2015 года 80 жыхароў Шумілінскага раёна пражываюць па пашпартах, якія пратэрмінаваны. Некаторыя грамадзяне запамятавалі аб тэрміне дзеяння дакумента, іншым няма часу для яго абмену, трэція лічыць, што абмяняць несапраўдны дакумент няма неабходнасці.
У адпаведнасці з ч. 3. арт. 23.53 КаАП Рэспублікі Беларусь пражыванне без дакументаў, якія сведчаць асобу, або па несапраўдным дакуменце, які сведчыць асобу, цягне папярэджанне або штраф да 4 базавых велічынь – 720 000 рублёў. Дзяржпошліна за выдачу (абмен) пашпарта складае 90 000 рублёў.
Пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь даецца грамадзянам Рэспублікі Беларусь, якія дасягнулі 14-гадовага ўзросту.
Тэрмін разгляду заявы аб выдачы (абмене) пашпарта – адзін месяц, а ў паскораным парадку – да 15 дзён.
Асобам, якія дасягнулі 14 год, пашпарт выдаецца бясплатна, а калі выдача праводзіцца ў паскораным парадку, то трэба заплаціць 90 000 рублёў.
Грамадзяне таксама могуць скарыстацца і паслугай SMS-паведамленне. У заяве грамадзянін указвае нумар мабільнага тэлефона і аплачвае SMS-паслугу. Калі пашпарт будзе гатовы, то вам прыйдзе SMS-паведамленне.
Нагадваем бацькам, што ў выпадку выезду непаўналетняга за межы Рэспублікі Беларусь пашпарт афармляецца незалежна ад узросту.
А. ПРАКОФ’ЕВА, вядучы спецыяліст групы па грамадзянству і міграцыі РАУС.
Надрукавана ў №7 ад 27.01.2015 г.