Вушастая сава
Як паведамілі ў грамадскай арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны” птушкай 2015 года абрана вушастая сава. Птушка перамагла ў конкурсе сініцу-блакітніцу, турухтана і цецерука.
Вушастая сава – адна з адзінаццаці відаў соў, якія гняздуюцца ў Беларусі. На працягу года ў Беларусі будуць праводзіцца “савіныя” конкурсы, экскурсіі, віктарыны і майстар-класы па будаўніцтву гнёздаў. Плануецца выпусціць манеты і маркі з выявай савы.
Вушастая сава адрозніваецца ад балотнай тым, што мае вялікія вушныя пучкі з 6 пер’яў і афарбоўкай. Сава трымаецца выключна ў лясах. Арэал гнездавання – Еўропа, Паўночная Азія, зімуе ў Паўночнай Афрыцы. Гняздуецца ў старых гнёздах варон і сарок. Палюе на дробных грызуноў, насякомых, падчас вывядзення птушанят – на дробных птушак. Памер птушкі 30-37 см, у размаху крылаў – 85-89 см.
Сяргей ПАЎЛАЎ.
Надрукавана ў №5 ад 20.01.2015 г.