О новых пособиях на детей рассказывает Наталья Кузьменок

Актуалии Общество

овыя дапамогі на дзяцей
З 1 студзеня 2015 года ўведзена новая штомесячная дапамога сем’ям на дзяцей ва ўзросце ад 3 да 18 год у перыяд выхавання дзіцяці ва ўзросце да 3-х год. Адпаведны Указ № 572 “Аб дадатковых мерах дзяржаўнай падтрымкі сямей, якія выхоўваюць дзяцей” Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь падпісаў 9 снежня 2014 года.
Хто мае права на дапамогу?
Права на дапамогу маюць маці (мачаха) ці бацька (айчым), усынавіцель (удачарыцель), апякун (папячыцель), якія выхоўваюць адначасова дзяцей ва ўзросце да 3-х год і ад 3 да 18 год.
Апякун (папячыцель) мае права на дапамогу, калі апека (папячыцельства) ўстаноўлена над дзіцяці (дзецьмі) ва ўзросце да 3-х год і дзіцяці (дзецьмі) ва ўзросце ад 3-х да 18 год і дзіця (дзеці) не знаходзіцца на дзяржаўным забеспячэнні.
Права на прызначэнне дадзенай дапамогі не залежыць ад даты нараджэння дзіцяці ва ўзросце да 3-х год (да 1 студзеня 2015 года ці пасля гэтай даты), ад занятасці (незанятасці) і даходаў бацькоў, апекуна (папячыцеля).
Асобам, якія адначасова маюць права на дапамогу, прадугледжаную Указам, і на дапамогу на дзяцей старэй за 3 гады з асобных катэгорый сямей згодна з арт. 14 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб дзяржаўных дапамогах сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей”, прызначаецца і выплачваецца адзін від дапамогі па іх выбары.
Які памер дапамогі?
Памер дапамогі складае 50% бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва (на 1 студзеня гэта складае 698 тыс. рублёў).
Пры выхаванні дваіх і больш дзяцей прызначаецца і выплачваецца адна дапамога на сям’ю.
Куды звяртацца
за прызначэннем дапамогі?
Дапамога прызначаецца камісіямі па прызначэнні дзяржаўных дапамог сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей, і дапамог па часовай непрацаздольнасці па месцы атрымання маці (мачахай), бацькам (айчымам), усынавіцелем (удачарыцелем), апекуном (папячыцелем) дзяцей дапамогі па доглядзе  за дзіцяці ва ўзросце да 3-х год.
Калі звяртацца
за дапамогай?
Права на зварот за прызначэннем дапамогі ўзнікае з 1 студзеня 2015 года. Для падачы заявы і неабходных дакументаў устаноўлены 6-месячны тэрмін з дня ўзнікнення права на дапамогу. Пры звароце па заканчэнні вызначанага тэрміну дапамога прызначаецца з даты звароту.
Н. КУЗЬМЯНОК, начальнік аддзела пенсій, дапамог і сацыяльных пытанняў упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама.
Надрукавана ў № 3 ад 13.01.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *