Филармоническую площадку в агрогородке открыла «Толока»

Актуалии Культура Сельское хозяйство

Агонь танца, песні і музыкі
Такі калектыў, як ансамбль танца, музыкі і песні “Талака” Віцебскай абласной філармоніі (мастацкі кіраўнік М. М. Падаляк) — жаданы госць на самых прэстыжных пляцоўках. Прафесіяналы, таленавітыя музыкі і вакалісты, танцоры і проста заўзятыя адраджэнцы класічнага музычнага мастацтва — такіх характарыстык  ансамбль заслужыў даўно.
У гэтым маглі пераканацца жыхары аграгарадка Мікіціха ў мінулую пятніцу. У Лаўжанскім сельскім Цэнтры культуры і вольнага часу сіламі шаноўнага калектыву “Талака” адкрывалася філарманічная пляцоўка. Ад Палаца ў Мікіцісе  госці былі ў захапленні.
Гадзіну і дваццаць хвілін доўжылася выступленне “Талакі”. Зала горача апладзіравала ансамблю за зухаватае выкананне, агністасць танца, высокі прафесіяналізм вакальнай групы, за выдатнае музычнае суправаджэнне. У рэпертуары калектыву дзіўным чынам паядналіся цыганскі танец  з гарачым   тэмпераментам і песня з фальклорнай аранжыроўкай, беларуская пляска і раздольная песня.  Вясковы глядач  быў прыемна здзіўлены шыкоўнымі сцэнічнымі касцюмамі, мастацкім выкананнем на рэдкасць удалай праграмы.
Па заканчэнні выступлення дырэктар ААТ “Лаўжанскае” А. В. Аляксеенка падзякаваў ансамблю танца, музыкі і песні “Талака” за свята для вяскоўцаў, падарыў артыстам сувенір.
Мікалай ЯНЧЫН.
Надрукавана ў №101 ад 28.12.2010 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *