Новое в выплате детских пособий

Закон Официально

Змены ў прызначэнні дапамог
Зменена месца прызначэння і выплаты дапамог на дзяцей работнікам камерцыйных арганізацый з сярэдняй колькасцю працуючых да 15 чалавек уключна, індывідуальным прадпрымальнікам і прыватным натарыусам.
З 1 студзеня назначэнне і выплата дапамог такой катэгорыі будзе ажыццяўляцца ў органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне. Змяненне парадку прызначэння дапамог не распаўсюджваецца на спажывецкія кааператывы, таварыствы ўласнікаў, грамадскія аб’яднанні і іншыя некамерцыйныя арганізацыі.
У органы па працы, занятасці і сацыяльнай абароне па месцы жыхарства неабходна звяртацца за назначэннем і выплат наступных відаў дапамог: у сувязі з нараджэннем дзіцяці; жанчынам, якія сталі на ўлік у медустанове да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці; па догляду за дзіцяці ва ўзросце да 3-х год; на дзяцей старэй за 3 гады.
Выплата такіх дапамог за снежань 2010 года ўключна ажыццяўляецца работадаўцам.
Работадаўца павінен перадаць арыгіналы дакументаў атрымальнікаў дапамог па догляду за дзіцяці да 3-х год у органы па працы па месцы жыхарства работнікаў. А вось такія віды дапамог, як: па цяжарнасці і родах; па догляду за хворым дзіцяці да 14 год; па догляду за дзіцяці да 3-х год і дзіцяці-інвалідам да 18 год у выпадку хваробы маці ці іншай асобы, якая фактычна даглядае дзіця; пры санаторна-курортным лячэнні дзіцяці-інваліда да 18 год – назначаюцца і выплачваюцца работадаўцам.
* Зменены дзень узнікнення права на дапамогу па догляду за дзіцяці-інвалідам да 18 год.
З 10 снежня 2010 года днём узнікнення права на такую дапамогу з’яўляецца:
для непрацуючых і не атрымліваючых пенсіі асоб, якія фактычна даглядаюць дзіця-інваліда – дзень устанаўлення дзіцяці інваліднасці;
для асоб, якія знаходзяцца ў водпуску па догляду за дзіцяці да дасягнення ім 3-х год, – дзень устанаўлення дзіцяці інваліднасці ў перыяд такога водпуску ці дзень прадастаўлення водпуску па догляду, калі інваліднасць устаноўлена раней.
Такі від дапамогі прызначаецца і выплачваецца органамі па працы, занятасці і сацыяльнай абароне.
Т. ПРЭСНЯКОВА, начальнік райаддзела Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва.
А. ШАРШУН, начальнік аддзела пенсій, дапамог і сацыяльных пытанняў
упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне.
Надрукавана ў №101 ад 28.12.2010 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *