Идеологический актив Шумилинского района собрался в УП ЖКХ на семинар

Общество

Пад знакам юбілею і Года моладзі
У адміністрацыйным будынку УП ЖКГ адбыўся семінар ідэалагічнага актыву раёна. Вёў пасяджэнне начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама А. Ф. Мацвяйчук. На парадак дня семінара было вынесена дзевяць пытанняў.
Першыя два пытанні датычыліся знаёмства з гісторыяй УП ЖКГ, арганізацыяй  ідэалагічнай і культурна-масавай работы ў калектыве прадпрыемства. З інфармацыямі выступілі галоўны інжынер УП ЖКГ А. М. Догель і намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце  Т. У. Лявонава. Адзначана, што ў падначаленні  прадпрыемства  20 кацельняў, на абслугоўванні 60 км дарог, амаль 77 артэзіянскіх свідравін, 55 воданапорных вежаў, іншае жыццёва важнае  абсталяванне. І каб паказаць больш выразна работу, выступленні суправаджаліся паказам слайдаў.
Вынікі работы раённага савета ветэранаў за 2014 год і асноўныя накірункі на 2015 год агучыла яго старшыня К. Ф. Палоўнікава. Кацярына Фамінічна нагадала, што бягучы год быў знамянальны   святкаваннем 70-гадовага юбілею вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопінікаў у гады вайны, іншымі насычанымі падзеямі. Не менш важкі ў плане патрыятызму і 2015 год: нас чакае  юбілей Вялікай Перамогі. Акрамя гэтага, год аб’яўлены Годам моладзі, і зыходзячы з гэтага будзе праводзіцца ўся ваенна-патрыятычная і ідэйна-выхаваўчая работа ветэранаў з моладдзю.
Працягвала моладзевую тэматыку на семінары намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама В. Г. Навіцкая. Яна расказала пра рэалізацыю дзяржаўнай моладзевай палітыкі, пра яе асаблівасці ў нашым раёне, абнародавала вынікі анкетавання па рабоце з  маладымі спецыялістамі.  В. Г. Навіцкая спынілася на плане ідэалагічнай работы на 2015 год, а начальнік аддзела А. Ф. Мацвяйчук расказаў аб правядзенні навагодняга тэатралізаванага прадстаўлення  “Елачка, запаліся!” (шэсце Дзедаў Марозаў і Снягурачак). На рабоце інфармацыйна-прапагандысцкіх груп райвыканкама, на графіках іх сустрэч з працоўнымі калектывамі засяродзіла ўвагу галоўны спецыяліст аддзела Л. В. Шаўцова, а начальнік Шумілінскага ўчастка паштовай сувязі А. А. Новікава спынілася на ходзе падпісной кампаніі.
У час правядзення семінару старшыня раённага савета ветэранаў К. Ф. Палоўнікава правяла пашыранае пасяджэнне  савета з удзелам кіраўнікоў пярвічных ветэранскіх арганізацый, актывістаў ветэранскага руху, на якім шэраг старшынь пярвічак падзяліліся багатым вопытам сваёй работы.
Мікалай ШОСТАК.
Надрукавана ў № 99 ад 24.12.2014 г.



1 комментарий по теме “Идеологический актив Шумилинского района собрался в УП ЖКХ на семинар

  1. Так, ёсць такая катэгорыя людзей — ідэолагі. Галоўнае ў іхняй службе, адчуваць, адкуль дзьме вецер. І падхопліваць парыў.
    Але ж бывае, што гэты «вецер» пастаянна змяняецца. сёння- адтуль, а заўтра — яму насустрач. Як у нашым грамадстве, дзе пануе адна «адзінаправільная думка», што мае часам тэндэнцыю да змен. І тады той ідэолаг, што флюгер: сёння даказвае, што белае — гэта белае, заўтра, што белае — ўжо чорнае.
    Іхні былы лідар Праляскоўскі на нарадзе ў Віцебску неяк выдаў такі перл: «Трэба рабіць нашу працу больш якасней!»
    Што тут дрэннага, спытаеце Вы? А тое, што ў прыметніка «якасны» няма ступеней параўнання. Ну нельга сказаць «якасней», «найякасней». Каму-каму, а галоўнаму ідэолагу гэта трэба было ведаць.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *