Працоўны семестр-2014
На мінулым тыдні ў Віцебску ў абласным драматычным тэатры прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае ўзнагароджанню пераможцаў “Працоўнага семестра-2014”. Дэлегацыю нашага раёна ўзначальваў намеснік старшыні райвыканкама А. М. Зайцаў.
У складзе студэнцкіх атрадаў вобласці працавалі больш за 14 тысяч маладых людзей, палова з іх – падлеткі да 14 гадоў. Студатрадаўцы былі важатымі і выхавальнікамі ў дзіцячых лагерах і санаторыях, дапамагалі збіраць ураджай, працавалі на рэканструкцыі, будаўніцтве і добраўпарадкаванні аб’ектаў фестывалю-кірмашу “Дажынкі-2014” у Гарадку, працавалі на будаўніцтве АЭС у Астраўцы. Маладыя людзі працавалі і за межамі Беларусі – у Краснадарскім краі і Ямала-Ненецкай аўтаномнай акрузе.
Намеснік старшыні аблвыканкама У. У. Цярэнцьеў адзначыў, што студатрады вельмі папулярны сярод моладзі, яны добра папрацавалі сёлета. Былі ўручаны ганаровыя граматы і падзячныя лісты аблвыканкама лепшым студатрадам, студатрадаўцам, кіраўнікам арганізацый і прадпрыемстваў, якія працавалі з вучнёўская моладдзю. Прыемна адзначыць, што сярод узнагароджаных быў і прадстаўнік нашага раёна Юрый Сямёнаў – кіраўнік СФГ “Раднік”.
Дапоўнілі мерапрыемства канцэртныя нумары віцебскіх маладзёжных студый.
Алесь САКАЛОЎ.
Надрукавана ў № 99 ад 24.12.2014 г.