Мир наших увлечений

Культура Сельское хозяйство

Вясковыя мастакі
У аграгарадку Башні многія маюць захапленні. Нехта, як Святлана Балашэўская, аддаюць перавагу фотаздымкам. У аб’ектыў яе фотаапарата трапілі самыя прыгожыя кампазіцыі з кветак. Не без увагі застаўся і багаты ўраджай бульбы, гарбузоў, цыбулі. Весела глядзець на фотаздымкі парсючка, ката, курак, бусла на страсе хаты. Але Святлана не толькі добры фатограф, яна яшчэ і знатная агародніца-кветкавод, і адменны кулінар: выпякае торты, пячэнне, прыдумвае свае салаты і іншыя стравы. Усяму яе навучыла матуля, з якой яны жывуць у вёсцы Саладухі і заўжды прымаюць удзел ва ўсіх мясцовых і раённых мерапрыемствах.
А студэнтка Ветэрынарнай акадэміі Яўгенія Болахава робіць вазы і сувенірныя бутэлькі, упрыгожваючы іх бісерам, стужкамі. Яўгенія стварае эскізы мадэляў для клуба аматараў дызайну “Імперыя моды” (Башнёўскі СК), шые касцюмы для пастановак, захапляецца вышыўкай крыжыкам, яе цікавяць розныя віды дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
Загадчыцы сельскага клуба і бібліятэкі Бондарава І. А. і Сафончык А. В. арганізавалі выставы ў фае клуба. Таксама Ірына Аляксандраўна і Ала Валянцінаўна падрыхтавалі выставу дзіцячых работ на малочнатаварнай ферме Башні.
Выставы ў Башнёўскім СК яшчэ працуюць і наведаць іх можа кожны жадаючы.
М. АЛЯКСЕЕНКА, кіраўнік турыстычна-краязнаўчага гуртка “Спадчына” Башнёўскай СШ.
Надрукавана ў №101 ад 28.12.2010 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *