Цэлы горад Майстроў

Актуалии Край шумілінскі

Любіць сваю Радзіму больш, чым уласнае жыццё, шанаваць яе, ствараць і працаваць дзеля яе працвітання, славіць яе ў песнях і творах — гэта ў крыві, у характары беларусаў.  Можа, не так багата мы жывем, як хацелася б, але гэта шчодра кампенсуецца багаццем талентаў,
фантазіі, палётам творчай думкі беларусаў.  За прыкладамі хадзіць далёка не трэба, дастаткова было завітацьу “Горад майстроў”,  які быў арганізаваны 3 ліпеня ў гарадскім
парку. Гэта была цэнтральная падзея Свята горада “Родная зямля”.
Пачэсна атрымаць узнагароду ў дзень галоўнага свята краіны, тым больш, калі яе ўручае кіраўнік раёна В. А. Падляшчук. Таму так і ўсхвалявана майстар-вышывальшчыца, удзельніца народнага ансамбля народнай песні «Абалянка» Вольга Баранава.
“Горад майстроў” са сваімі вуліцамі і перакрыжаваннямі заняў добрую палову парка, ён здзіўляў і радаваў, натхняў і падштурхоўваў на новыя ідэі і шэдэўры. Беларускія валошкі і рамонкі ажывалі тут у бісеры і вышыўцы, гліне і лазе, дрэве і саломцы. Папера, нітка, галінка дрэва, звычайнае шкло, каменьчык — просты чалавек пройдзе міма, а Майстар зробіць з гэтага цуд.
Сваіх майстроў трэба шанаваць, прапагандаваць іх талент, у гэтым перакананы не толькі прафесіяналы з Дома рамёстваў, але і майстры з усіх сельскіх Саветаў, якія сталі асноўнымі ўдзельнікамі “Горада майстроў”. Прычым, і сталым майстрам, і тым, хто робіць першыя крокі, было адведзена ў “Горадзе майстроў” самае пачэснае месца. Камісіі па падвядзенню вынікаў агляду-конкурсу выставы-кірмашу «Горад майстроў», якую ўзначаліў кіраўнік раёна В. А. Падляшчук, было няпроста вызначыць, хто заслугоўвае асаблівай адзнакі. У кожным сельсавеце ёсць чым і кім ганарыцца, ёсць свае выдатныя майстры, якім Вальдэмар Антонавіч асабіста ўручыў удзячныя лісты. Немалаважна было і паказаць сябе, прадставіць. Напэўна, крыху лепей іншых з гэтым справіліся прадстаўнікі Светласельскага (старшыня сельвыканкама В. В. Шчарбакоў), Дабейскага (старшыня сельвыканкама І. І. Шалахава) і Мішневіцкага (старшыня сельвыканкама Н. У. Малай) сельсаветаў, якія і сталі лаўрэатамі намінацыі “Лепшая прэзентацыя народнай творчасці” выставы-кірмашу “Горад майстроў”.  Дыпломы  ім уручыла старшыня раённага Савета дэпутатаў І. М. Новікава, а ўдзячныя лісты — Сіроцінскаму сельсавету (старшыня сельвыканкама В. А. Пастарнакова), а таксама майстрам Дома рамёстваў і народнага клуба аматараў беларускай нацыянальнай кухні ”Разынка”.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *