В новом году – по новым Правилам

Закон Общество

У новым годзе – па новых Правілах
З 1 студзеня 2011 года ўступяць у дзеянне змяненні і дапаўненні ў Правілы дарожнага руху, зацверджаныя Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь  № 661 ад 25 лістапада 2010 года.
Цяпер канкрэтна вызначана паняцце “пакіданне месца дарожна-транспартнага здарэння”. Гэта дзеянні ўдзельнікаў ДТЗ, накіраваныя на скрыванне факта такога здарэння або абставін, у выніку якіх супрацоўнікі ДАІ праводзяць мерапрыемствы па ўстанаўленню (вышуку) ўдзельнікаў здарэння або яго транспартнага  сродку.
Да аўтамабіляў прыраўніваюцца квадрацыклы (мотакаляскі), пад якімі разумеюцца чатырохколавыя механічныя транспартныя сродкі, якія маюць правады кіравання аўтамабільнага тыпу і масу ў падрыхтаваным да паездкі стане не больш за 550 кілаграмаў.
Згодна з п. 11 правілаў дарожнага руху ўладальніку транспартнага сродку або асобе, якая мае права на кіраванне транспартным сродкам, забараняецца перадаваць кіраванне транспартным сродкам іншай асобе, якая не мае пры сабе вадзіцельскага пасведчання, не ўпэўніўшыся, што асоба, якой перадаецца кіраванне, не знаходзіцца ў стане алкагольнага ап’янення або ў стане, вы-кліканым ужываннем наркатычных сродкаў, псіхатропных, таксічных або іншых адурманьваючых рэчываў.
Вадзіцелям вялікагрузных аўтамабіляў варта са студзеня звярнуць асаблівую ўвагу на правілы прыпынку і стаянкі. Змяненні ў Правілах дарожнага руху дазволяць супрацоўнікам ДАІ рабіць блакіроўку колаў грузавых аўтамабіляў з тэхнічна дапушчальнай масай больш за 3,5 тоны, аўтобусаў, колавых трактароў, самаходных машын, калі яны прыпаркаваны ў непрызначаным для гэтага месцы.
Новая рэдакцыя правілаў дарожнага руху ўдакладніла парадак разгрузкі тавараў у магазіны са спецыяльнага транспарту. Калі раней абслугоўваючым транспартным сродкам дазвалялася рухацца  толькі па тратуарах, але забаранялася прыпыняцца для разгрузкі, то зараз дазволены і прыпынкі.
Новыя Правілы абавязваюць вадзіцеляў пры наяўнасці трамвайных шляхоў спадарожнага накірунку, размешчаных злева на адным ўзроўні з праезнай часткай дарогі, рабіць паварот налева з трамвайных шляхоў.
Раней па Правілах дарожнага руху нельга было перавозіць пасажыраў на скутары (мапедзе). Але вытворцы сталі выпускаць новыя мадэлі гэтых транспартных сродкаў, у якіх прадугледжаны пасажырскія сядзенні, у правілы ўнесены адпаведныя змяненні. Са студзеня можна перавозіць пасажыра на мапедзе з зашпіленым моташлемам, калі гэта дазваляе канструкцыя мапеда. Выключэнне складаюць дзеці да 12-гадовага ўзросту.
В. БУРЛАКОЎ, старшы інспектар па адміністрацыйнай практыцы ДАІ РАУС.
Надрукавана ў №101 ад 28.12.2010 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *