Районная Доска почёта

Актуалии Общество

З пазітывам у будучыню
Алена Аляксандраўна Бараноўская працуе на Обальскім керамічным заводзе больш чым дваццаць пяць год. За змену праз рукі Алены Аляксандраўны праходзяць тысячы цаглін,  пад 50 тон: зняць з ваганеткі, адкінуць няякасную, пакласці на паддоны. Значная лічба, хаця жанчына тлумачыць проста: “Людзей на сарціроўцы не хапае, вось і прыходзіцца працаваць больш, не будзе ж цэгла проста так стаяць…”
Алена Аляксандраўна прайшла разам з ОКЗ і часы росквіту, і заняпад. Толькі вось якія б складаныя часы для завода не былі, А. А. Бараноўская не звольнілася. Цяжка было і маральна, і матэрыяльна, калі працавалі дзень-два на тыдзень.
Сёння ж працаваць лягчэй, бо ў людзей з’явілася надзея на будучыню завода. “Верыцца, што мадэрнізацыя завода прынясе плён усім, – адзначае Алена Аляксандраўна. – Завод упэўнена стане на ногі. А з гэтага будзе плюс кожнаму”.
За высокія працоўныя паказчыкі прозвішча здымшчыцы-ўкладчыцы Обальскага керамічнага завода Алены Аляксандраўны Бараноўскай занесена на раённую Дошку гонару.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №96 ад 12.12.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *