О выселении из общежития

Закон

А з інтэрната могуць выселіць. З прадастаўленнем іншага жылля
Згодна з новым Жыллёвым кодэксам некаторыя катэгорыі грамадзян, якія жывуць у жылых памяшканнях дзяржаўнага жылога фонду ў інтэрнатах, могуць развітацца з прадастаўленым ім жыллём. Прычым, новае заканадаўства прадугледжвае высяленне як без прадастаўлення іншага жылля, так і  з абавязковым прадастаўленнем. Сёння выконваючы абавязкі загадчыка юрыдычнай кансультацыі Шумілінскага раёна Ягор ЖДАНАЎ раскажа, каго і пры якіх умовах могуць выселіць з інтэрната з абавязковым прадастаўленнем іншага жылля.
– Па новаму Жыллёваму кодэксу выселіць без прадастаўлення іншага жылога памяшкання не маюць права вучняў і студэнтаў, якія з’яўляюцца дзецьмі-сіротамі і дзецьмі, што засталіся без папячыцельства бацькоў, а таксама асоб з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без папячыцельства бацькоў.
Згодна з п. 4 арт. 221 ЖК РБ з жылых памяшканняў дзяржаўнага жыллёвага фонду ў інтэрнатах, прадастаўленых да ўступлення ў сілу кодэкса (да 2 сакавіка 2013 года), не могуць быць выселены без прадастаўлення жылога памяшкання наступныя наймальнікі (за выключэннем наймальнікаў, з якімі скасаваны працоўны дагавор згодна з п. 4, 5 і 7-9 арт. 42 Працоўнага кодэкса):
якія сталі інвалідамі ў выніку ранення, кантузіі, калецтва, прафзахворвання, атрыманых пры выкананні вытворчых ці службовых абавязкаў;
якія адпрацавалі ў арганізацыі, прадаставіўшай ім жылое памяшканне дзяржаўнага жыллёвага фонду, не менш 10 год;
звольненыя ў сувязі з ліквідацыяй арганізацыі альбо па скарачэнні колькасці ці штату работнікаў арганізацыі, прадаставіўшай ім жылое памяшканне дзяржаўнага жыллёвага фонду ў інтэрнаце;
якія маюць права на адстаўку ці працоўную пенсію па ўзросце (у тым ліку за работу са шкоднымі ўмовамі працы) і за выслугу год;
якія з’яўляюцца інвалідамі першай ці другой групы, а таксама сем’і, у якіх ёсць дзеці-інваліды;
з якімі пражываюць непаўналетнія дзеці;
якія захварэлі і перанеслі прамянёвую хваробу ў выніку наступстваў катастрофы на ЧАЭС, іншых радыяцыйных аварый, інваліды, у адносінах якіх устаноўлена прычынная сувязь калецтва ці захворвання, што прывялі да інваліднасці, з катастрофай на ЧАЭС, іншымі радыяцыйнымі аварыямі;
прадугледжаны і іншыя выпадкі.
Падрыхтавала Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №95 ад 09.12.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *