В Башневской школе провели «Бульбяны фэст»

Молодёжь Образование

Бульбяны фэст
Патрыятычнае выхаванне, вяртанне да вытокаў беларускай культуры, вывучэнне нацыянальных традыцый, фарміраванне любові да сваёй Радзімы – для Башнёўскай сярэдняй школы гэта не проста словы, гэта канкрэтныя справы.
Вельмі важна сфарміраваць у дзяцей разуменне, што ў сваім жыцці неабходна абапірацца на вопыт продкаў. Менавіта з мэтай абуджэння нацыянальнай самасвядомасці ў нашай школе распрацаваны і рэалізоўваецца праект “Захоўваючы традыцыі – у будучае” (кіраўнік М. Я. Аляксеенка). Згодна з гэтым праектам, распрацаваны план канкрэтных мерапрыемстваў, якія праходзяць у шосты школьны дзень.
І вось прайшло першае з запланаваных мерапрыемстваў – “Бульбяны фэст”. Атрымалася цікавае яркае свята ў гонар бульбы. Усе прысутныя пазнаёміліся з гісторыяй распаўсюджвання бульбы па ўсім свеце, даведаліся, чаму бульба лічыцца другім хлебам для беларусаў, дзяліліся рэцэптамі бульбяных страў, чыталі вершы пра бульбу, спявалі, танцавалі.
На працягу свята ў нас працавала “Бульбяная” – там усе частаваліся смачнымі стравамі. Усім было весела і добра. Асабліва ж актыўнымі на бульбяным свяце былі вучні пачатковых класаў, якія атрымалі не толькі карысныя веды, добры настрой, але і падарункі, салодкія прызы.
В. СЫЦЬКО, намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Башнёўскай СШ.
Надрукавана ў №94 ад 05.12.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *