3 снежня – Дзень інвалідаў
Штогод 3 снежня адзначаецца Міжнародны дзень інвалідаў, які быў аб’яўлены Генеральнай Асамблеяй ААН у 1992 годзе. Дата ўстаноўлена з мэтай поўнага і роўнага выканання правоў чалавека і ўдзелу інвалідаў у жыцці грамадства. ААН заклікала ўсе дзяржавы і міжнародныя арганізацыі супрацоўнічаць у правядзенні гэтага дня для таго, каб прыцягнуць інвалідаў у грамадскае жыццё, засяродзіць увагу людзей на іх праблемах, абараняць іх правы і гонар, не забывацца на паляпшэнне якасці жыцця інвалідаў і іх медыка-сацыяльную абарону.
Не трэба забываць, што інваліды – моцныя, смелыя і дастойныя ўвагі людзі.
У нашым раёне існуе таварыства інвалідаў, якое налічвае 324 чалавекі, аб’яднаных у дзевяць пярвічных арганізацый. Узначальвае таварыства Любоў Мікалаеўна Нагібава.
У сераду, 3 снежня раённая арганізацыя Беларускага таварыства інвалідаў запрашае ў Шумілінскі раённы цэнтр культуры на мерапрыемства “Няхай жыццё будзе цудоўным”, прысвечанае Дню інвалідаў. Пачатак у 11.00.
Надрукавана ў №93 ад 02.12.2014 г.